Пра інсульт і не толькі

    Часта інсульт пачынаецца з захворвання сасудаў галаўнога мозгу, пры якім назіраюцца парушэнні мазгавога кровазвароту. У медыцыне такая паталогія носіць назву цэрэбраваскулярнай хваробы.

    Цэрэбраваскулярная хвароба займае трэцяе месца ў структуры агульнай смяротнасці пасля ішэміі і анкалогіі. Вас павінны насцярожыць наступныя сімптомы: зніжэнне працаздольнасці, павышаная стамляльнасць, раздражнёнасць, дрэнны настрой, эмацыянальная няўстойлівасць, празмерная мітуслівасць, бяссонніца, пачуццё жару, паскоранае сэрцабіцце. Пазней у мозгу развіваюцца яшчэ больш сур’ёзныя парушэнні. Чалавек пачынае скардзіцца на немагчымасць сканцэнтравацца, расстройства памяці, парушэнне мыслення, логікі, каардынацыі. Хвораму дакучаюць пастаянныя галаўныя болі, зніжэнне разумовай працаздольнасці. Як вынік – узнікае дэпрэсія, паніжаецца інтэлект, развіваюцца неўрозы і псіхозы, фобіі і страхі. Чалавек становіцца няўпэўненым у сабе. У цяжкіх выпадках назіраюцца сутаргі, дрыжанне пальцаў рук і галавы, мяняецца паходка, парушаецца гаворка.

     Для таго, каб засцерагчы сябе ад цэрэбраваскулярнай хваробы і інсульту, неабходна прытрымлівацца прафілактычных мер. Найперш рэкамендуецца нармалізаваць артэрыяльны ціск. Для гэтага прымайце медпрэпараты, рэкамендаваныя ўрачом, і пачніце весці здаровы лад жыцця: адмоўцеся ад курэння і алкаголю, займіцеся лёгкімі фізічнымі практыкаваннямі, правільна харчуйцеся, адкарэкціруйце вагу. Рэгулярна правярайце ўзровень цукру і халестэрыну, не адмаўляйцеся ад медыцынскіх аглядаў.

     Пералічаныя меры не толькі дапамогуць вам палепшыць якасць жыцця, але і значна знізяць рызыку ўзнікнення інсульту і іншых цяжкіх паталогій.

Мечыслаў ШОТА,

загадчык неўралагічнага аддзялення раённай бальніцы

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars