Статыстыка сцвярджае, што кожныя 6 секунд на Зямлі ад ужывання тытуню памірае адзін чалавек.
А ці хацелі б вы трапіць у гэты сумны спіс? Магчыма, настала пара кінуць шкодную звычку. Да таго ж дрэннаму ўздзеянню падвяргаюцца не толькі курцы, але і тыя, хто знаходзіцца побач з ім і вымушаны дыхаць цыгарэтным дымам.
Смолы тытуню асядаюць на зубах, выклікаючы запаленне дзяснаў. У выніку хістацца і выпадаць пачынаюць нават здаровыя зубы. Не надае прывабнасці курыльшчыку і ўсмешка. Каму даспадобы пачарнелыя, пракураныя зубы? Негатыў выклікае і стойкі смярдзючы пах нікаціну з роту курыльшчыка.
Пётр КАВАЛЁЎ, стаматолаг