Да дзяцей з асаблівасцямі развіцця – асаблівы падыход

Падчас круглага стала на тэму “Падрыхтоўка дзяцей з асаблівасцямі развіцця да самастойнага жыцця” супрацоўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва і Чэхаўшчынскай дапаможнай школы абмяняліся вопытам работы, абмеркавалі дасягненні, праблемы і планы сумеснай дзейнасці.

   Спецыялісты названых устаноў і бацькі дзяцей з інваліднасцю цесна супрацоўнічаюць на працягу многіх гадоў, таму падчас адкрыцця сустрэчы дырэктар ЦКРНіР Юлія Васільеўна Язерская і намеснік дырэктра ТЦСАН Вольга Генрыхаўна Пракопчык заклікалі прысутных да нефармальнай гутаркі. Амаль кожнае пытанне, пазначанае ў плане, разглядалася з розных бакоў, гучалі каментарыі і дапаўненні.

  Пра ролю выхавальніка спецыяльнай групы ў фарміраванні сацыяльна значных уменняў у дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разважала выхавальнік ЦКРНіР Людміла Іванаўна Крутэнка. Эмацыянальна-валявую сферу як фактар сацыялізацыі дзіцяці разгледзелі псіхолагі Аляксандра Юзэфаўна Садоўская і Алена Юр’еўна Нахай. Таццяна Віктараўна Новік працуе ў цэнтры з самага адкрыцця. Вопытны сацыяльны педагог зрабіла акцэнт на наладжванні трывалай эмацыянальнай сувязі прафесіяналаў і бацькоў. “Самае галоўнае, каб мы яшчэ ў самым пачатку сумеснай дзейнасці змаглі дамовіцца і разам змадэліраваць партрэт будучага выпускніка, яго фізічнае і псіхічнае развіццё, навыкі, ступень самастойнасці. Гэта дазволіць пакараць не толькі рэальныя вышыні, але і тыя, што на першым этапе здаюцца недасягальнымі” – вось галоўная думка яе выступлення.

     У абмеркаванні тэмы прыняла ўдзел намеснік дырэктара Чэхаўшчынскай школы Алена Леанідаўна Вайскавая. Да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэаролік “Школа – наш родны дом”, прагляд якога дае яскравае ўяўленне пра тое, як праходзіць працэс сацыяльнага станаўлення навучэнцаў установы.

   Работу ў азначаным кірунку прэзентавалі супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН. Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч удзельнічала ў пасяджэнні не толькі як службовая асоба. Яна падзялілася ўласным вопытам выхавання дзіцяці з інваліднасцю. Жыццесцвярджальную мультымедыйную прэзентацыю “Я магу” пра лёс і дзейнасць вядомых ва ўсім свеце асоб з інваліднасцю падрыхтавала псіхолаг ТЦСАН Алена Віктараўна Жданюк. Актыўны ўдзел у разглядзе кожнага пытання прынялі маці выпускніц ЦКРНіР, сённяшніх выхаванак аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Алена Аляксееўна Рай і Вольга Георгіеўна Саўчук.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars