Бронзовая статуэтка в руках сотрудника РОВД Артура Махмудова

Официально

Акцыя арганізавана па ініцыятыве кіраўніцтва УУС аблвыканкама і па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта і накіравана на фарміраванне ў грамадстве станоўчага вобразу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, заахвочванне іх ініцыятывы і адказнага стаўлення да выканання ўскладзеных задач, а таксама для падняцця прэстыжу службы. Зацверджана ўзнагарода пад назвай “Вернасць і абавязак”, сімвалам якой стаў вобраз Архангела Міхаіла ў выглядзе бронзавай статуэткі.У намінацыі “За ўмацаванне аўтарытэту і асабісты ўклад у развіццё міліцыі Мінскай вобласці” ўзнагароджаны старшыня аблвыканкама Барыс Батура. Усяго прадугледжана сем намінацый.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС летась дабіліся высокіх вынікаў па раскрыццю злачынстваў. Гэта і дало падставу назваць лепшага ў вобласці ў намінацыі “За бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю”. Ім стаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Артур Махмудаў (другі злева).

Прэс-служба УУС аблвыканкама.



Добавить комментарий