“Зебра” падарыла прыгажосць

Общество

     У салоне прыгажосці “Зебра”, што размешчаны ў будынку былой тыпаграфіі, адбылася дабрачынная акцыя. Яе правядзенне праанансавала гаспадыня Кацярына Мікалаеўна Буянава падчас інклюзіўнага фестывалю “Асаблівы сусвет”. Тады было аб’яўлена, што 5 снежня можна бясплатна зрабіць стрыжку валасоў дзецям з інваліднасцю.

    У выніку ў дзень акцыі ў салон прыйшлі восем юных кліентаў – дзве дзяўчынкі і шэсць хлопчыкаў у суправаджэнні мам. Майстры пастараліся для кожнага з наведвальнікаў стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы і задаволіць попыт. Тым, хто самастойна не мог вызначыцца з будучай прычоскай, прапаноўваліся розныя варыянты стрыжак і ўкладак. У выніку задавальненне ад наведвання ўстановы і работы цырульнікаў атрымаў кожны. Як адзначыла Кацярына Мікалаеўна, такія акцыі не толькі падтрымліваюць сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, яны спрыяюць умацаванню даверу кліентаў да тых, хто прапаноўвае паслугі. Індывідуальны прадпрымальнік заклікала калег смялей далучацца да спраў міласэрнасці. Жанчына ўпэўнена: спонсараў, якія выдаткоўваюць сродкі на дабрачыннасць, абавязкова чакае ўдача ў вядзенні бізнесу.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий