Назначэнні

З 6 снежня начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе маёр унутранай службы Аляксандр Ігаравіч СІВЫ.

    Аляксандр Ігаравіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1984 годзе, у 2006-м закончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый».

    Службовая кар’ера кіраўніка праходзіць у Валожынскім РАНС. Пачынаў ён на пасадзе інжынера інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду, затым стаў старшым інжынерам, з 2009 года да моманту назначэння працаваў намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 

    З 7 снежня дырэктарам ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» працуе Павел Міхайлавіч КУХАРЭНКА.

    Нарадзіўся Павел Міхайлавіч у Мінску ў 1981 годзе. У 2007-м закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

    Працаваў вядучым спецыялістам УП «Мінскаблагратэхсэрвіс», менеджарам УП «Рамзапснаб», галоўным бухгалтарам ТАА «МАФ- аграбуд», дырэктарам ПВУП «Метаграмаш», вядучым спецыялістам аддзела маркетынгу ААТ «Мінскаблаграсэрвіс», намеснікам начальніка, а потым і начальнікам аддзела забеспячэння і збыту гэтай арганізацыі. З 2016 года да моманту цяперашняга назначэння працаваў у ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» намеснікам дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.

    З 26 снежня 2018 года дырэктарам ЦБП № 605 філіяла № 500 ААТ «Беларусбанк» у г. Валожыне працуе Сяргей Паўлавіч ПАТАПЧУК.

    Нарадзіўся ён у горадзе Пінску Брэсцкай вобласці ў 1984 годзе. У 2007-м закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». Прафесійную дзейнасць пачаў у філіяле № 623 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Старыя Дарогі, дзе прайшоў па службовай лесвіцы ад спецыяліста 1 катэгорыі сектара крэдытавання насельніцтва да галоўнага спецыяліста ў аддзеле рознічнага бізнесу.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars