Падарылі навагоднюю казку

    Фотастудыя ZООМ, што размяшчаецца па вуліцы Пушкіна, 24, сумесна з візажыстам Ганнай Харук, фатографам Іванам Міхеткіным, Дзіянай Бітэль, якая займаецца пракатам камплектаў адзення ў стылі family look, у рамках рэспубліканскага дабрачыннага марафону “Нашы дзеці” правялі для дзяцей-сірот – навучэнцаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя акцыю “Дарым навагоднюю казку”.

    Падлеткі загадзя рыхтаваліся да такой значнай для іх падзеі. Дзяўчаты ў памяшканне фотастудыі завіталі ўжо з прывабнымі прычоскамі. Пасля таго, як ім зрабілі вытанчаны макіяж, прыгажуні апранулі раскошныя сукенкі і адчулі сябе хто Папялушкай на балі, хто прынцэсай, хто каралеўнай. Не менш хваляваліся хлопцы і дзяўчаты, што аддалі перавагу світарам. Калі траплялі ў фотазону, рабяты пераўвасабляліся на вачах. Казка ажывала. Шыкоўны інтэр’ер спрыяў гэтаму. Фатограф Іван Міхеткін для кожнага стараўся падабраць найбольш удалы ракурс, надаць максімум увагі кожнаму дзіцяці. Было зроблена шмат здымкаў. Раздрукаваць іх у рамках акцыі дапамог ПГУП “Радугагандальсэрвіс”.

    На заканчэнні мерапрыемства Святлана Краскоўская правяла майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў. Кожны падлетак змог упрыгожыць, а затым пачаставацца духмяным ласункам.

    Удзельнікі акцыі ўпэўнены, што хвіліны, праведзеныя ў фотастудыі ZООМ, застануцца ў іх памяці назаўсёды, бо нельга забыць тыя эмоцыі, што перажылі падчас свайго дзівоснага пераўвасаблення.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars