Так праходзілі пераднавагоднія ранішнікі ў СШ № 1 райцэнтра…

    Як і трэба было чакаць, свята ўдалося ва ўсіх. Дзятва радавалася хуткаму надыходу Новага года і цікавай казцы (у якой атрымалася яшчэ і паўдзельнічаць!), а дарослыя – педагогі, таты, мамы і бабулі – таму, што ў іх дарагіх малышоў на «выдатна» атрымліваюцца і песні, і вершы, і гульні-забавы… Адным словам, весяліліся ўсе.

    Вядома ж, падрыхтоўка да мерапрыемства пачалася задоўга да наступлення свята. Настаўнікі з дзецьмі развучвалі словы, вершы, танцы, праводзілі гутаркі на тэму Новага года, навагодніх традыцый.
    Але ўсё гэта засталося ў мінулым, і вось нарэшце дзеці прыйшлі на прадстаўленне прыбраныя, вясёлыя – і ў прадчуванні цуда. Трэба сказаць, іх надзеі апраўдаліся. Сюжэт казкі, колькі б, дзе і ў якіх інтэрпрэтацыях ні паўтараўся, напэўна, ніколі не надакучыць. Дзед Мароз з унучкай затрымаліся не проста так: ім чыніла розныя перашкоды нячыстая сіла. Аднак усё дрэннае калі-небудзь заканчваецца. Так здарылася і на гэты раз. Шчаслівыя школьнікі дачакаліся любімых персанажаў. І пачаліся карагоды-забавы вакол прыгажуні-ёлкі. А дзядуля з унучкай падарункаў запаслі на ўсіх, не адмаўлялі і тым, хто жадаў з імі сфатаграфавацца.

…І Ў ПУГАЧОЎСКАЙ ШКОЛЕ-САДЗЕ  

    Гэту навучальную ўстанову сёння наведваюць 60 навучэнцаў і 14 выхаванцаў-дашкольнікаў. І практычна ўсім знайшлася адмысловая роля ў арганізаванай пераднавагодняй дзеі.

    Прыемна было назіраць, з якой ласкай і ўменнем старэйшыя школьнікі і члены педагагічнага калектыву дораць малышам, іх бацькам і сваякам шчаслівыя і радасныя хвіліны. Дамавічок Кузя і вядучыя арганізавалі разнастайныя вясёлыя конкурсы, а чароўныя госці з Поўначы шчодра дзяліліся з юнымі ўдзельнікамі ранішніка сюрпрызамі. Кажуць, у гэтым дапамог адзін з мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў. Аднак мы, зразумела, не паверылі: у Дзеда Мароза са Снягуркай і саміх хапае ласункаў для ўсіх дзяцей на планеце!..

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars