Каб лячыцца было весялей

   Новы год – любімае свята для кожнага дзіцяці. Вядома ж, гэта магчымасць апрануць карнавальны касцюм, паскакаць і паспяваць вакол ёлкі, прачытаць спецыяльна падрыхтаваны верш. А што ж рабіць тым, ад каго напярэдадні свята ўдача трошкі адвярнулася, і чакаць спаўнення жаданняў даводзіцца на бальнічным ложку? Пра такіх дзетак у Валожыне паклапаціліся.

    У госці да маленькіх пацыентаў райбальніцы завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Іванаўна Мілюткіна, галоўны ўрач установы Павел Алегавіч Ганчар, спецыялісты і выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Ля ёлкі ў фае педыятрычнага аддзялення яны наладзілі сапраўдны ранішнік. Дзед Мароз, Снягурка, іншыя казачныя персанажы падарылі сямнаццаці хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі сапраўдныя пераднавагоднія эмоцыі, але і зусім рэальныя сюрпрызы. Кожны маленькі ўдзельнік свята атрымаў ад райвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і беларускага дзіцячага фонду наборы цукерак. А юных артыстў – вучняў СШ № 2 Яраслава Балашку, Валерыю Богдан, Мікіту Станкевіча, Хрысціну Сухалет хлопчыкі і дзяўчынкі, іх мамы, медперсанал узнагародзілі гучнымі апладысментамі. Матулі маленькіх Софіі і Аляксандры Святлана Георгіеўна Алумбаева і Кацярына Аркадзьеўна Найдзён ад імя бацькоў выказалі арганізатарам і выканаўцам роляў шчырую ўдзячнасць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars