У госці да казкі: дзятву раёна запрасіла рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Бабровічах

    На святочнае мерапрыемства «Навагоднія прыгоды ў Прастаквашына», наладжанае артыстамі раённага Цэнтра культуры ў мінулую нядзелю на тэрыторыі Бабровіцкага СДК, бацькі прывезлі багата маленькіх гасцей. Арганізатары падарылі малышам сапраўдную тэатралізаваную казку, а ў канцы парадавалі яшчэ і салодкімі падарункамі.

    Напачатку ўсіх прысутных запрасілі да пастаўленай ў двары ёлкі: карагоды, рухавыя гульні і тайна прапажы снегавічка, які павінен быў прывесці на свята Дзеда Мароза і Снягурку, – з усім справіліся маленькія ўдзельнікі свята. А пасля таго, як іх запрасілі ў фае, пачаставалі гарачым чаем з салодкімі пернікамі, пачалося непасрэдна навагодняе прадстаўленне. Сёлета сюжэт казкі аб’яднаўся з вядомым мультфільмам «Трое з Прастаквашына». Героі напісалі пісьмо з пажаданнямі снежнаму дзядулю. Аднак і карэспандэнцыю, і адрасата з унучкай захапілі ў палон разбойнікі, што ўступілі ў змову з Бабай Ягой і Кікімарай… Сапраўднае шоў з выдатнай пастаноўкай, нетрывіяльнай гульнёй артыстаў, забаўляльнымі элементамі захапіла ўвагу малышоў, прымусіла іх перажываць і радавацца разам з персанажамі. Вядома ж, дабро перамагло, і дзядуля Мароз са спадарожнікамі  завітаў на свята. І, выслухаўшы вершы, якія больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі для яго, узнагародзіў за старанне прызамі – цукеркавымі наборамі. А жадаючыя дадаткова змаглі набыць навагоднія вырабы ўдзельнікаў народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца».

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars