А ваш паспорт в порядке?

Закон и порядок

Летам аддзяленне па грамадзянству і міграцыі пачынаюць атакаваць наведвальнікі, якія своечасова не паклапаціліся атрымаць ці абмяняць пашпарт для паездкі на адпачынак або для ўдзелу ва ўступнай кампаніі. Таму напамінаем:

– дзецям любога ўзросту для выезду за мяжу патрабуецца пашпарт, да 16-гадовага ўзросту дакумент афармляецца бясплатна;– па дзеючаму заканадаўству пасля змены прозвішча пашпарт з’яўляецца сапраўдным, у тым ліку і для паездак за мяжу, на працягу месяца, каб маладажоны змаглі адразу пасля вяселля накіравацца ў падарожжа;

– пашпарт афармляецца месяц. За тэрміновае афармленне за 15 дзён дадаткова аплачваецца 17500 рублёў;

– калі вы заявілі аб страце пашпарта, а потым яго адшукалі, то карыстацца ім забараняецца. Паколькі звесткі аб страце пашпарта ўносяцца ў адпаведную базу.

З красавіка 2010 года ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза. Дакумент прадугледжвае, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць у краіны ЕС, павінны мець пашпарт з двума, як мінімум, чыстымі старонкамі. Тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней, чым за тры месяцы пасля апошняй мяркуемай даты выезду з тэрыторыі дзяржавы – члена Еўрасаюза.

Пашпарт не павінен быць выдадзены больш чым 10 гадоў назад.

За дадатковымі даведкамі звяртайцеся ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі. Мы працуем: панядзелак – з 8.00 да 13.00; аўторак – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00; серада – з 11.00 да 15.00 і з 16.00 да 20.00; чацвер – з 8.00 да 13.00; пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00; субота з 9.00 да 13.00, або па тэлефоне: 55-4-07.

Алена ЧЭРНІК, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий