Калейдаскоп сюрпрызаў на “раённай ёлцы”

    Перад Новым годам раённы выканаўчы камітэт выдзеліў сродкі на набыццё больш як 500 салодкіх падарункаў у рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Кожны з клапатліва набытых цукеркавых набораў знайшоў свайго шчаслівага ўладальніка падчас “раённай Ёлкі”.

КАЛЕЙДАСКОП СЮРПРЫЗАЎ НА “РАЁННАЙ ЁЛЦЫ”

    Сапраўднай падзеяй для 300 лепшых школьнікаў Валожыншчыны стала запрашэнне на раённае дабрачыннае свята “Навагоднія прыгоды ў Прастаквашына”, наладжанае ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” па ініцыятыве кіраўніка раёна і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. У РЦК, артысты якога і падрыхтавалі святочную праграму, прыехалі навучэнцы ўстаноў адукацыі Валожыншчыны, якія вызначыліся выдатнымі поспехамі ў вучобе, перамогамі ў шматлікіх конкурсах і алімпіядах, вялі актыўнае грамадскае жыццё.

    Прысутных павіншаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун. Ён пажадаў усім спаўнення ў Новым годзе запаветных мар, а таксама выказаў надзею, што ўсе турботы, клопаты і расчараванні застануцца ў годзе старым. І даў старт навагодняму прадстаўленню.

    На папярэдніх старонках мы ўжо расказвалі нашым шаноўным чытачам, на чым будуецца сэнс названай тэатралізаванай пастаноўкі. Хочацца яшчэ раз адзначыць майстэрства і артыстызм таленавітых выканаўцаў роляў, іх уменне і жаданне працаваць з залай і падзякаваць за падоранае задавальненне. Само ж мерапрыемства доўжылася больш за гадзіну, а напрыканцы запрошаных чакаў прыемны сюрпрыз. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі навагоднія падарункі, сродкі на набыццё якіх выдаткаваў райвыканкам. Вялікія рознакаляровыя пакеты з цукеркамі ўручылі дзецям Дзеды Марозы і іх казачная світа.

    У другой палове гэтага дня прайшло яшчэ адно такое ж свята – для дзяцей з інваліднасцю і маладых інвалідаў. Зала ўмясціла 200 чалавек. Запрошаныя з радасцю паўдзельнічалі ў конкурсах, праведзеных камандай мультыплікацыйных герояў: дзядзі Фёдара, ката Матроскіна, Шарыка і паштальёна Печкіна. Паперажывалі і пасмяяліся разам з галоўнымі героямі дзеі. А салодкія падарункі сталі лагічным і жаданым завяршэннем насычанага ўражаннямі мерапрыемства.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars