Гэта свята праз стагоддзі нясе святло веры і духоўнасці, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра.
Мы заўсёды чакаем Нараджэнне Хрыстова з нецярпеннем і надзеяй, гатовы падзяліцца радасцю з усімі, хто нас акружае. Бо так часта ў паўсядзённай мітусні нам не хапае часу на простыя чалавечыя пачуцці, на зносіны з блізкімі, сябрамі, на ўвагу да самых родных людзей.
Паважаныя валожынцы! Няхай Нараджэнне Хрыстова стане для вас і вашых сем’яў святам цяпла дамашняга ачага, любові і ўзаемаразумення, а жыватворнае святло гэтых урачыстых дзён пастаянна сагравае вашы душы і сэрцы! Будзьце здаровыя і шчаслівыя, няхай у кожным доме пануюць мір і згода, вера і надзея, радасць і любоў.
З павагай,
старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА