Пытанне на кантролі

Общество

Напрыканцы года прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Таццяна Аляксандраўна Дамарацкая.

У гэты дзень у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе праводзіўся прыём, са сваёй праблемай звярнулася адна наведвальніца. Васямнаццацігадовая дзяўчына пасля завяршэння вучобы ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы Белкааптаварыства не можа працаўладкавацца. Маці, якая прыйшла разам з ёй, паведаміла, што тыя варыянты, якія прапанавалі дачцэ ў цэнтры занятасці, не задавальняюць ні саму дзяўчыну, ні яе сям’ю. Падчас гутаркі высветлілася, што праз службу занятасці дыпламаваны, але без вопыту работы спецыяліст можа прайсці навучанне ў эканамічнай службе аднаго з валожынскіх прадпрыемстваў. У выніку Таццяна Аляксандраўна параіла юнай жыхарцы Валожына на месцы атрымаць інфармацыю пра ўмовы такога працаўладкавання. Намесніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыне Аляксандраўне Іода, якая прысутнічала пры размове, даручана трымаць сітуацыю на кантролі, а таксама прадоўжыць пошук іншых магчымасцей для ўладкавання на працу дадзенага маладога эканаміста.

Т. А. Дамарацкая сустрэлася з начальнікам РАНС Аляксандрам Ігаравічам Сівым па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем. У гэты ж дзень намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама правяла гутарку з супрацоўнікамі ТЦСАН па тэме Дня інфармавання “Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *