Спартыўныя навіны

З 15 па 17 снежня 2018 года на базе ДУ “ДЮСШ Валожынскага раёна” прайшоў Кубак Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод мужчын і жанчын, у якім удзельнічалі 12 мужчынскіх і 12 жаночых каманд.

Па выніках спаборніцтваў у камандным заліку каманда жанчын у складзе Настассі Патоцкай і Яны Раманчык заняла ганаровае 1-е месца. Акрамя гэтага, Н. Патоцкая ў асабістым заліку таксама заняла 1-е месца.

У снежні мінулага года ў Маладзечне праходзіў адкрыты абласны лёгкаатлетычны прабег “Залатая міля”, у якім удзельнічалі навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДЮСШ Валожынскага раёна.

Па выніках спаборніцтваў Надзея Каландарава заняла 1-е месца ў безе на 1 мілю, Валянцін Дубатоўка – 3-е месца ў безе на 1 вярсту.

На працягу трох дзён у канцы мінулага года ў нашым райцэнтры праходзіў адкрыты турнір па баскетболе сярод юнакоў 2005 г. н. Яго правядзенне ініцыяваў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд, якія прадстаўлялі Валожын (ФАЦ), Ліду (“Тарнада-05” ДЮСШ № 1), Смаргонь (СДЮШАР), Маладзечна (ДЮСШ – “Алімпік”) і Мінск (“Цмокі-Мінск-2”). На працягу турніру праходзілі конкурсы штрафных кідкоў, кідкоў з трохачковай лініі. Па статыстыцы гульняў былі вызначаны лепшыя абаронца, нападаючы, цэнтравы турніру і ўвогуле лепшы ігрок, а таксама лепшы ігрок кожнай каманды.

Лепшым цэнтравым быў прызнаны ігрок пад № 15 з каманды Валожына Даніла Лужынскі. Ён жа стаў лепшым па трохачковых кідках. Лепшым іграком турніру названы Ян Кашко з Валожына. А лепшымі ў сваіх камандах – Іван Тарасаў (Маладзечна), Уладзіслаў Бруй (Валожын), Багдан Купрын (Ліда), Мікіта Новаш (Смаргонь) і Юрый Палькевіч (Мінск). Усе яны ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама. Лепшым ігракам каманд былі ўручаны падарункі ад ГА “Белая Русь”.

Нездарма кажуць, што дома і сцены дапамагаюць. Так адбылося і на гэты раз. У Калядным турніры перамогу святкавала каманда ФАЦ нашага горада. Другое месца занялі іх равеснікі з Ліды, трэцяе – смаргонцы. Мінскім “Цмокам” засталося задавольвацца чацвёртым месцам. На апошнім – каманда Маладзечна. Камандзе-пераможцы быў уручаны кубак, пераможцы і прызёры таксама атрымалі грашовыя прызы.

У канцы года ў спартыўнай зале ДЮСШ адбыўся Калядны турнір па футболе сярод мужчынскіх каманд. Заяўкі на ўдзел у ім падалі пяць каманд: гарадскога пасёлка Івянец, каманда студэнтаў, каманда мікрараёна Сельгастэхніка, зборная Валожына і каманда ФАЦ.

На гэты раз фартуна была на баку гасцей з Івянца. Другое і трэцяе месцы ў турніры занялі каманды ФАЦ і мікрараёна Сельгастэхніка.

Лепшымі ігракамі ў камандах названы Сяргей Халапук (Івянец), Павел Загорскі (мікрараён Сельгастэхніка), Уладзіслаў Зянько (каманда студэнтаў), Андрэй Жамоздзік (ФАЦ), Аляксандр Балдоўскі (зборная Валожына). Каманды, якія занялі прызавыя месцы, адзначаны дыпломамі і грашовымі прызамі.

24 снежня прайшоў Рэспубліканскі Калядны турнір сярод дзяцей 2009-2010 г. н. Акрамя валожынскіх каманд, у ім прынялі ўдзел каманда ДЮСШ г. Смаргонь і каманда “FairPlay” з Ашмян.

І зноў перамогу святкавала каманда нашага горада. Другое і трэцяе месцы занялі юныя футбалісты са Смаргоні і Ашмян. Лепшым іграком турніру прызнаны варатар нашай каманды Аляксей Курловіч. Пераможца і прызёры ўзнагароджаны кубкам, медалямі і грашовымі прызамі. Лепшым ігракам каманд былі ўручаны памятныя сувеніры.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars