У адной камандзе

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе ДЮСШ Валожынскага раёна адбылося цікавае спартыўнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра сумесна з работнікамі сілавых структур.

У спартландыі разам спаборнічалі дзеці і дарослыя. У кожнай камандзе былі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Прысутнічалі на мерапрыемстве і ваеннаслужачыя воінскай часці № 30695.

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр прадаставіў судзейства і падрыхтаваў цікавыя конкурсы. Не толькі дзеці, але і дарослыя з захапленнем выпрабоўвалі сябе ў хуткасці, спрыце, вытрымцы. Старэйшыя прыходзілі на выручку меншым і задавалі тон спаборніцтвам. Для школьнікаў асабліва запамінальным стаў турнір, дзе трэба было прыбраць снегавіка. У выніку герой кожнай каманды стаяў на лыжах, у шапцы, шаліку і трымаў каля носа моркву. Ад душы ўсе павесяліліся, калі пераносілі на тэніснай ракетцы паветраныя шары. Найбольшае ж хваляванне выклікала фігурная язда на веласіпедзе. Тут удзельнікаў падтрымлівалі не толькі сябры па камандзе, але і сапернікі.

Адным словам, спартландыя ўдалася. У спартыўнай зале панаваў дух спаборніцва, каманды з азартам падступаліся да кожнага новага конкурсу, балельшчыкі актыўна падтрымлівалі сваіх фаварытаў. Усе, хто завітаў на мерапрыемства, весела і карысна правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою.

Журы, у склад якога ўвайшлі намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама В. В. Башаркевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх І. Л. Жданюк і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Загорская, аб’ектыўна ацаніла кожны конкурс і падвяло вынікі спартакіяды. На заканчэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі каштоўныя падарункі, што прадаставіла ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars