Віншуем

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры педагог па класе цымбалаў Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Юлія Аляксандраўна МЯКІНКА адзначана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаную ўзнагароду ўручыў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

Такая высокая адзнака працы стала прыемнай нечаканасцю для таленавітага педагога. Тым не менш, варта адзначыць, што, дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, крэатыўнасці, неардынарнасці Ю. А. Мякінкі, у апошнія гады Ракаў стаў вядомы не толькі па ўсёй Беларусі. На адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў фартэпіяннай музыкі імя Міхала Грушвіцкага і фестываль культур “Ракаўскі фэст” з’язджаліся ўдзельнікі з Польшчы, Літвы і нават Ізраіля.

Юлія Аляксандраўна прызнаецца, што ідэі прыходзяць самі па сабе, бо побач жывуць і працуюць вельмі творчыя людзі. Яны жадаюць зрабіць штосьці цікавае для сваёй маленькай радзімы і ўнесці асабісты ўклад у развіццё мястэчка. Напрыклад, сёлета ў Ракаве таксама плануюць рэалізаваць некалькі новых праектаў, якія будуць вылучацца незвычайнасцю і нестандартнасцю: спадзяёмся, што яны знойдуць прыхільнікаў і стануць традыцыйнымі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars