Аналіз сітуацыі

Общество

У рамках ажыццяўлення кампаніі “Павестка 50” аналітык навукова-даследчай установы “Аналітычная група цэнтра еўрапейскай трансфармацыі” Аксана Шэмет наведала Валожын.

Асноўная мэта павесткі – данясенне да зацікаўленых палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, таму прадстаўніка цэнтра хвалявала работа, што праводзіцца з мэтай паляпшэння становішча людзей з інваліднасцю, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. Інфармацыяй па сваіх кірунках дзейнасці дзяліліся дырэктар ТЦСАН Г. Ф. Рай, загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Л. У. Шчарбачэвіч, спецыялісты цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, прадстаўнікі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

Як адзначылі кіраўнікі і спецыялісты сацыяльных службаў, сёння на Валожыншчыне шмат увагі надаецца ўдасканаленню безбар’ернага асяроддзя, інфармаванасці людзей з інваліднасцю і іх бацькоў пра паслугі, механізмы абароны правоў дадзенай катэгорыі грамадзян, правядзенне адпаведных мерапрыемстваў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий