Павіншавалі ветэранаў

Официально

Да Новага года і Каляд прымеркавалі дабрачынную акцыю каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

За кошт раённых структур Белай Русі, Савета ветэранаў, БРСМ, Саюза жанчын, аб’яднання прафсаюзаў, індывідуальных прадпрымальнікаў былі набыты прадуктовыя наборы, якія ў якасці падарункаў уручаліся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Усяго арганізатары акцыі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі ў 21 дом у Валожыне, Івянцы, Ракаве, Дорах, Стайках, Забрэззі, Нелюбах, Сакаўшчыне, Бакштах, Янушкавічах, Пятрылаўцы, Русаках, Новым Двары, Баброўніках, Харытонах, Лаўскім Бродзе, Страплеўцах. Пажылыя людзі былі ўражаны такой увагай і шчыра дзякавалі нечаканым гасцям.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота аўтара і Ганны КАНАНОВІЧ



Добавить комментарий