Да свят традыцыйна рыхтаваліся ўсе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна: фае, калідоры і кабінеты дагэтуль радуюць вока ёлкамі, рознакаляровымі агеньчыкамі гірляндаў і іншымі навагоднімі атрыбутамі. Па-добраму былі ўражаны і тыя, хто Новы год сустрэў ва ўстановах аховы здароўя Валожыншчыны. Урачы і медыцынскія работнікі не пашкадавалі сіл і часу, каб падарыць падапечным сапраўдную казку. І гэта ў іх атрымалася на славу! А далей за іншых сёлета пайшлі супрацоўнікі тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ. Як бачыце, іх залатыя рукі ўмеюць не толькі лячыць …
Фота Віталя МЫШЛЁНА