Народная гульня

Івянецкі музей традыцыйнай культуры ўключаны ў праграму “Калядным шляхам”, якую прапануе турыстам фонд “Краіна замкаў”. Першая сустрэча адбылася 16 снежня 2018 года.

На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу гасцей чакаў смачны пачастунак і традыцыйная народная гульня “Ката пячы”. “Кот”, зроблены з цеста, з хвастом з кілбасы, выклікаў захапленне ў наведвальнікаў. Яны з ахвотай скакалі на вілах да “ката”, каб адкусіць хвост. Той, хто быў спрытнейшы, – выбіраў сабе пару, а хто не даскочыў – выконваў розныя вясёлыя заданні.

Пасля гульні экскурсанты наведалі майстэрню “Кузня”, дзе даведаліся, “як куецца шчасце”. А на парозе “Музея местачковага побыту” паваражылі на наступны год. Завяршальным акордам было знаёмства з вырабамі івянецкіх майстроў. Керамічны посуд, цацкі-свістулькі, традыцыйныя лялькі госці з выдатным настроем павезлі дадому.

Наступныя экскурсіі адбудуцца 12, 13 студзеня. Далучайцеся!

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars