100 гадоў аддаюць людзям сэрца:

Общество

у раённым Цэнтры культуры прайшло вялікае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце з дня заснавання інстытута сацыяльнай абароны ў Беларусі

У той дзень гучала мноства ўрачыстых слоў у адрас людзей, якія асноўную частку свайго лёсу ахвяруюць на карысць тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка. І непасрэдныя віншаванні самой службе, што сёлета адзначае соты дзень нараджэння. Напачатку мерапрыемства з медыяэкрана прагучала вітанне ад міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Анатольеўны Касцевіч, у якім кіраўнік ведамства горача падзякавала людзям, што абралі гэту пачэсную і ганаровую прафесію.

Сапраўдная міласэрнасць – бясцэннае ўменне бескарысліва дапамагаць. «Менавіта такіх людзей мы сёння бачым у гэтай зале», – падкрэсліла галоўны спецыяліст упраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага аблвыканкама Аксана Анатольеўна Лухвіч. Яна ж узнагародзіла ганаровымі граматамі свайго ведамства за шматгадовую плённую працу і ў сувязі са 100-годдзем утварэння службы  многіх прадстаўнікоў Валожыншчыны сацыяльнай.

У іх ліку начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння УПЗіСАН Галіна Віктараўна Аноп, загадчык сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння Алена Вацлаваўна Старасценка, галоўны бухгалтар Наталля Мікалаеўна Сухорская, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таццяна Зянонаўна Ярота, намеснік дырэктара гэтай установы Вольга Генрыхаўна Пракопчык, псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Алена Віктараўна Жданюк, работнікі Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Часлава Мар’янаўна Лабун, Ганна Канстанцінаўна Яўсейчык, Алена Ігнацьеўна Мянцюк, Сяргей Мікалаевіч Дарошкін, а таксама выхавальнік Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця Джульета Генадзьеўна Падгоранка.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Анатольевіч Балінаў павіншаваў герояў дня і правёў цырымонію ўзнагароджання Падзячнымі лістамі кіраўніка раённай вертыкалі ўлады. Сярод тых, хто атрымаў іх, – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Леанід Вікенцьевіч Садоўскі, сацработнікі Таццяна Яўгенаўна Гасціловіч, Марына Феліксаўна Маляўская і Алена Вацлаваўна Чатырка, повар Івянецкага дома-інтэрната Ганна Аляксандраўна Карпека і санітарка Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Ала Юльянаўна Іваніна.

Кіраўнік упраўлення Л. В. Садоўскі, у сваю чаргу, узнагародзіў старшынь прафкамаў Ніну Яўгенаўну Радына, Алену Вацлаваўну Старасценка, Алену Яўгенаўну Астраух і Алену Іванаўну Малютка.

Падзякаваў работнікам сацыяльнай абароны насельніцтва за богаўгодную, высакародную справу, якую яны абралі лёсам, Благачынны Валожынскай агругі, настаяцель храма Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены протаіерэй Дзмітрый Агіевіч. А пасля да мікрафона запрасілі намесніка дырэктара Івянецкага дома-інтэрната Валянціну Васільеўну Солтан. Яна не толькі адзначыла ў вітальным слове вялікія адказнасць і нагрузку, якія штодзень у рабоце з падапечнымі нясуць прадстаўнікі сацыяльнай службы, але і перадала «эстафету» калегу Дзмітрыю Геранімавічу Краскоўскаму. Ён вядомы нашым чытачам не толькі як таленавіты паэт (што, дарэчы, чарговы раз пацвердзіў цудоўным тэматычным вершам уласнага сачынення), але і як спявак з унікальным тэмбрам. І зноў яго ўзнёслае выступленне, выкананае ва ўласцівай музыканту сціплай манеры, сарвала хвалю пранікнёных эмоцый і, як след, шчырых авацый. Не менш пранікнёным аказалася песеннае выступленне яшчэ адной прадстаўніцы названай вышэй установы Джульеты Падгоранка.

Ад імя сваёй установы ўрачыста павіншавала прысутных дырэктар ТЦСАН Галіна Фадзееўна Рай. Са сцэны яна Ганаровымі граматамі і Падзякамі адзначыла працу сацработнікаў Ганны Віктараўны Батура, Алены Пятроўны Іванчык, Наталлі Мікалаеўны Макей, Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай, Таццяны Францаўны Шафарэвіч, Ліліі Міхайлаўны Яновіч, а таксама Наталлі Іванаўны Вайцюлевіч, Галіны Мікалаеўны Грышко, Марыі Станіславаўны Лужынскай, Людмілы Рамуальдаўны Магала, Наталлі Мікалаеўны Макрыцкай, Веры Міхайлаўны Маскалевіч, Марыі Антонаўны Руканец, Таццяны Станіславаўны Рыснік, Наталлі Юльянаўны Свірскай і Ірыны Міхайлаўны Янкоўскай. Дарэчы, у адказ (а разам з тым і ў рамках насычанай і змястоўнай канцэртнай праграмы) Людміла Магала прачытала ўласны верш, прысвечаны будням работніка сацыяльнай службы. Адчувалася, што кожнае слова перш, чым трапіць у радок, было пражыта, прачута і праасэнсавана… Таму і выклікала шквал гарачых апладысментаў.

А пасля прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія аб’ядналіся ў комік-гурт «Веласіпед часу», паказалі гумарыстычную сцэнку пад назвай «Гэта было нядаўна, гэта было даўно». У ёй былі і яркія вобразы апантаных камуністак рэвалюцыйных часоў, і рок-н-рол ад Элвіса Прэслі ў савецкім асяроддзі, і «браткі» 90-х гадоў… А таксама спевы, танцы, шматлікія жарты – і ўсё гэта аб’ядноўвалася тэмай станаўлення і развіцця інстытута сацыяльнай абароны насельніцтва. Коратка аб уражаннях: Неверагодна! Феерычна! Захапляльна! І вельмі смешна! Адным словам – малайцы.

Да віншаванняў у той дзень далучыліся старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Алена Яўгенаўна Астраух, начальнік раённага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Лявонцьеўна Калітнік, галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алена Іванаўна Клачко. Дарэчы, яна ўручыла памятныя падарункі яшчэ чатыром сацыяльным работнікам – Людміле Баляславаўне Амельяновіч, Ларысе Барысаўне Букштуновіч, Ірыне Міхайлаўне Грышчык і Валянціне Міхайлаўне Новік. А слова ад ветэранаў службы трымала Валянціна Уладзіміраўна Васільева, якая аддала гэтай працы больш як 30 гадоў жыцця.

Усе выступленні перамяжоўваліся канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі ансамблем выкладчыкаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, артыстамі раённага Цэнтра культуры, Івянецкага ГПДК і маладой зменай таленавітых выступоўцаў з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі Валожына.  Адчувалася, што кожная пастаноўка ішла з глыбіні душы: майстры сцэны шчодра дзяліліся дабром з людзьмі, якія штодзень гэтак жа дзеляцца цеплынёй усеабдымных сэрцаў са сваімі падапечнымі…

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Віталя МЫШЛЁНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *