Ахова на ўзроўні

Общество

У Валожынскім аддзяленні аховы адбылося падвядзенне вынікаў работы за мінулы год.

Як адзначыў начальнік Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі, калектыву ўдалося забяспечыць захаванне аб’ектаў і павялічыць аб’ёмы аказваемых ахоўных паслуг. Па стане на 1 студзеня 2019 года, сярэднямесячная працягласць аховы аб’ектаў па дагаворах падраздзялення склала 32875 гадзін (па сродках падключэння на пульт цэнтралізаванага назірання) і 5898 гадзін (фізічная ахова). Гэта нядрэнныя паказчыкі, дзякуючы якім валожынскія ахоўнікі займаюць сярэдняе становішча сярод падраздзяленняў Мінскай вобласці. Усяго на ахове знаходзяцца 235 аб’ектаў розных відаў маёмасці і памяшканняў, што належаць фізічным асобам. З дапамогай трывожнай кнопкі кантралюецца 71 аб’ект, акрамя таго за 109 аб’ектамі наладжаны кантроль з боку ПЦН. Асноўная ўвага ў арганізацыі нясення службы надаецца павышэнню аператыўнасці рэагавання на сігналы “Трывога”. Групамі затрымання здзейснены 1127 выездаў, з іх 689 – па сігналах і 438 – па ўказаннях РАУС. Супрацоўнікі восем разоў былі задзейнічаны ў раскрыцці злачынстваў, імі затрыманы 292 чалавекі за адміністрацыйныя парушэнні. Яны ўнеслі пэўны ўклад у дарожную бяспеку, барацьбу з парушэннямі антыалкагольнага заканадаўства.

У нарадзе прыняў удзел першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Сяргей Валер’евіч Вінаградаў. Ён падкрэсліў: галоўная заслуга валожынскіх ахоўнікаў у тым, што на працягу многіх гадоў яны трывала захоўваюць высокапрафесійны, працаздольны калектыў. Тым не менш, неабходна прыкладваць значныя намаганні ў кірунку павелічэння аб’ёмаў аказваемых паслуг.

За выдатнае нясенне службы С. В. Вінаградаў уручыў супрацоўнікам заслужаныя ўзнагароды. Падзякай Дэпартамента аховы адзначаны міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Аляксей Васільевіч Рубацкі. Міліцыянер-кінолаг Сяргей Міхайлавіч Амілаўскі, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі Ігар Анатольевіч Лявінскі, дзяжурная пульта Ірына Антонаўна Лёшына, міліцыянер узвода міліцыі Дзіна Мікалаеўна Міснікевіч, вартаўнікі Станіслаў Іванавіч Бандарэвіч і Мікалай Аляксеевіч Сматроў атрымалі падзякі начальніка Мінскага абласнога аддзялення аховы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *