Каб дзеці лячыліся з камфортам

У мінулым годзе шмат зроблена для ўдасканалення матэрыяльнай базы райбальніцы. У прыватнасці, з дапамогай Міжнароднай арганізацыі “Водгук”, якая на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з дабрачыннымі фондамі з розных краін свету, закуплены і ўстаноўлены абсталяванне і мэбля для дзіцячага аддзялення.

У палатах, дзе лечацца самыя маленькія пацыенты, зараз размясціліся адзінаццаць дзіцячых ложкаў-люлек, у сталовай – рознакаляровыя сталы і крэслы, поўнасцю абноўлены душавы пакой. Для набыцця неабходных рэчаў спонсарам пералічана больш за чатыры тысячы рублёў. Год таму кіраўнік амерыканскага прадстаўніцтва “Водгуку” Брэндал Дуглас асабіста наведаў валожынскую медыцынскую ўстанову. Паколькі дадзеная арганізацыя аказвае дапамогу менавіта дзіцячым аддзяленням бальніц, госця з-за акіяна цікавіла, як наладжана дапамога хворым дзецям у Валожыне. Убачаным ён застаўся задаволены. Падчас сустрэчы з медперсаналам і маленькімі пацыентамі ім старанна высвятлялася, чым можна дапамагчы, каб яшчэ больш удасканаліць работу.

Як адзначыла загадчык аддзялення Наталля Валер’еўна Ажарэльева, падтрымка аказалася важкай і своечасовай. Папярэдне спонсар агучыў прапанову абсталяваваць пакой для гульняў, аднак, паколькі медыцынская дапамога адначасова аказваецца пацыентам рознага ўзросту (ад першых дзён жыцця да 18 гадоў), такое ўкладанне фінансавых сродкаў было прызнана немэтазгодным. Сёння невялікі калектыў аддзялення (загадчык, урач-педыятр, дзве медыцынскія сястры, дзве санітаркі і сястра-гаспадыня) разам з кіраўніцтвам райбальніцы і сваімі юнымі пацыентамі, а гэта звычайна каля 20-ці хлопчыкаў і дзяўчынак, чакаюць дабрачыннікаў у госці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars