Заслужаны давер

Участковы інспектар міліцыі – чалавек на вёсцы адметны. І не толькі таму, што ў форме. Людзі бачаць у ім абаронцу ў час бяды, памочніка ў рашэнні праблем. Каб цалкам апраўдаць спадзяванні сваіх падапечных, участковы павінен быць уважлівым, прадбачлівым і ведаць, чым жыве кожны падворак.

Капітан міліцыі Дзяніс Анатольевіч БОГДАН, хоць нарадзіўся і працяглы час жыў у Маладзечне, даўно стаў “сваім” для жыхароў 50 вёсак на тэрыторыі Валожынскага сельсавета. З даручаным участкам ён пазнаёміўся хутка, бо ад прыроды надзелены добрай памяццю на твары і прозвішчы, да таго ж лёгка арыентуецца ў новай абстаноўцы. Ды і да работы ў яго стаўленне самае сур’ёзнае. Інакш чым можна растлумачыць факт, што, атрымаўшы “прапіску” ў Валожынскім РАУС, Дзяніс Анатольевіч тут жа перавёз сям’ю на месца службы. Жонка, медык па адукацыі, уладкавалася працаваць у бальніцу, двое старэйшых дзяцей вучацца ў СШ № 2, малодшы ходзіць у сад.

Напрыканцы мінулага года ў Валожынскі РАУС прыйшло пісьмо ад жыхаркі горада Мінска. Жанчына напісала, што мае дачу непадалёку Валожына, у Брыльках. Набываючы тут участак і дом, хвалявалася: як надоўга пакідаць без нагляду маёмасць? Аднак цяпер гаспадыня ўпэўнена, што мясцовы ўчастковы інспектар міліцыі Богдан не толькі забяспечвае грамадскі правапарадак у вёсцы, але і паспяхова займаецца прафілактыкай злачынстваў, у тым ліку і крадзяжоў. Работай праваахоўніка яна вельмі задаволена, пра што і паспяшалася паведаміць кіраўніцтву РАУС.

Падзякі ў свой адрас супрацоўнікі міліцыі ўспрымаюць з удзячнасцю, але ацэньваюць іх як стымул працаваць яшчэ з большай самааддачай, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці.    

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars