Аб рэгістрацыі часова прабываючых іншаземцаў у электроннай форме

Официально

З 2 студзеня 2019 года на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) у электроннай форме ажыццяўляецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. Рэгістрацыя бясплатная.

Дадзеная працэдура даступная іншаземцам, што заехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу нашай краіны. Тыя, хто прыбыў у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы свайго прабывання ў Беларусі.

Для рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземец можа на камп’ютары, мабільным тэлефоне, іншым устройстве, якое мае доступ у Інтэрнэт, стварыць асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by), выкарыстоўваючы адрас сваёй электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы “Даступныя паслугі” ў катэгорыі “Грамадзянства і міграцыя” заказаць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць заяву і падаць яе ў электроннай форме. Вынікам здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры будзе паведамленне аб рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па ўказаным ім адрасе прабывання ў Рэспубліцы Беларусь.

Зарэгістраваць іншаземца на адзіным партале электронных паслуг зможа таксама яго прадстаўнік (іншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з данымі іншаземца.

Пры асабістым звароце часова прабываючых іншаземцаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней усталяваным парадку. Для прадаўжэння тэрміну рэгістрацыі іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго прабывання ў Беларусі.

АГіМ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий