Кубак разыгралі ў Івянцы

Официально

У апошні месяц 2018 года ў Івянцы адбыўся трэці адкрыты абласны кубак па міні-футболе “Іграй, як я!” сярод навучэнцаў Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў, прысвечаны памяці настаўніка фізічнай культуры Сяргея Вітальевіча Скібы.

Сустрэча прайшла ў рамках раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры. Генадзій Альфонсавіч Жалток дзяліўся вопытам выхаваўчай работы з вучнямі. Тэма дня была сфармулявана наступным чынам: “Дзейнасць настаўніцка-бацькоўскага клуба як эфектыўная форма пазакласнай, гуртковай, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай работы і фарміравання здаровага ладу жыцця ва ўстанове адукацыі”.

У падрыхтоўцы мерапрыемства былі задзейнічаны іншыя настаўнікі, бацькі і большасць вучняў школы. У гэты дзень прайшлі конкурсы плакатаў, вершаў, адбыліся паказальныя выступленні юных дзюдаістаў і артыстаў.

Непасрэдна ў спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел  шэсць каманд. Гэта хлопчыкі 2005-2006 г. н. з Івянецкай, Суднікаўскай, Ракаўскай школ, СШ № 1 і гімназіі г. Валожына і Дзераўнянскай школы (Стаўбцоўскі раён). У выніку ўпартай барацьбы прыступкі п’едэстала дасталіся вучням Івянецкай школы (1-е месца), гімназіі (2-е месца) і СШ № 1 г. Валожына (3-е месца). Лепшымі ігракамі прызнаны Іван Ашкірка з Івянца, Даніла Жудрык з гімназіі, Сяргей Пашкоўскі з СШ № 1, Герман Яновіч з Суднікаў, Максім Грынкевіч з Ракава і адзіная дзяўчынка, якая, дарэчы, іграе за зборную Мінскай вобласці, Ганна Сіняўская з Дзераўнога. Пераможны кубак, медалі і граматы прадастаўлены ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Уручыў заслужаныя ўзнагароды спартсменам галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Мікалаевіч Рабцаў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *