Пастаянна дзеючы семінар для старшынь раённых Саветаў дэпутатаў прайшоў на Валожыншчыне

Официально

Узначаліла мерапрыемства старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна Якубіцкая. 23 кіраўнікі рэгіянальных структур сустрэліся на нашай зямлі, каб абмеркаваць тэму ўдасканалення дзейнасці дзяржаўных органаў першаснага ўзроўню.

Як заўважыла Наталля Віктараўна напачатку семінара, сёння ўсім прадстаўнікам сістэмы мясцовага самакіравання неабходна максімальна ўзмацніць работу па вырашэнні праблем грамадзян. У іх ліку – зімовае ўтрыманне дарог і вуліц, дапамога ў працаўладкаванні, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і прылеглых тэрыторый, грамадскіх могілкаў і інш. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выпрацоўку методыкі дзейнасці па новым Указе № 357 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб пустуючых і старых дамах», якім унесены істотныя змены ў ранейшае заканадаўства. На парадак дня былі вынесены і нюансы арганізацыі работы аглядных камісій па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх. Дадаткова ставіліся многія іншыя канкрэтныя задачы.

У рамках семінара старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік далажыў пра дзейнасць структуры ў мінулым годзе, вынес на агульнае  абмеркаванне шэраг важных пытанняў. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з работай Валожынскага і Вішнеўскага сельвыканкамаў.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА




Добавить комментарий