Каштоўны падарунак

Официально

У студзені Івянецкі музей традыцыйнай культуры атрымаў у дар ад інжынера Аляксандра Плявакі з Яраслаўля копію «Карты Российской Империи и сопредельных с нею государств», якая была спецыяльна зроблена ў Маскве.
Карта складзена ў 1902 г. генералам-лейтэнантам Эдвардам Каверскім, кіраўніком імператарскай ваенна-геадэзічнай службы. Лёс аўтара звязаны з Івянцом: у 1865 г. ён жаніўся на Альжбэце Плявака і такім чынам стаў уладальнікам мястэчка. Шмат клапаціўся пра развіццё пасёлка, дзе ў той час не было каталіцкага храма. Таму ў 1904-1907 гг. пераважна з уласных сродкаў пабудаваў касцёл Св. Аляксея, дамогшыся гэтага права асабіста ў імператара Мікалая II.

На карце паказаны дзяржаўныя, абласныя, губернскія межы тэрыторый Расіі і іншых дзяржаў, умацаванні, населеныя пункты і ўчасткі, чыгункі, паштовыя і гандлёвыя дарогі, ваенныя і марскія парты, гавані, прыстані, маякі, унутраныя водныя шляхі, пазначаны адзнакі вышынь і глыбінь, расліннасць, адзначаны карысныя выкапні.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ



Добавить комментарий