Крупская зямля – радзіма двойчы Героя Савецкага Саюза Кавалёнка і тайна скарбаў Напалеона…

Официально

Сярод лясоў і палёў беларускай зямлі на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей раскінуўся Крупскі раён. Выцягнуты з поўначы на поўдзень, па сваіх контурах ён нагадвае вялікае сэрца.

Тут працякае найважнейшая водная артэрыя раёна – маляўнічая рака Бобр. «Жамчужынай» раёна па праве лічыцца возера Сялява, плошча якога складае 26 квадратных кіламетраў.

Упершыню паселішча на Крупскай зямлі, у прыватнасці вёска Гародна, згадваецца ў 1517 годзе паслом Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмундам Герберштэйнам у яго «Запісках аб Масковіі». А ў 1575 годзе ў заметках Ганса Канцебля ўпершыню сустракаецца само мястэчка Крупка.

У 1613 годзе паселішча Крупкі з’явілася на карце Вялікага Княства Літоўскага. На карце Крупкі – у ліку значных мястэчак.

Праз Крупкі калісьці праходзіў важнейшы шлях – знакаміты Кацярынінскі тракт. Многія вандроўцы, дзяржаўныя дзеячы праязджалі праз гэты горад, накіроўваючыся з Захаду ў Маскву і наадварот.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 15 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у тым ліку 9 аб’ектаў археалогіі, 6 – гісторыі.

Па даных 2018 года, у раёне жывуць амаль 23 тысячы чалавек, у тым ліку ў горадзе – 8650.

 

ІМ ГАНАРЫЦЦА КРУПСКАЯ ЗЯМЛЯ

Двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт, генерал-палкоўнік авіяцыі Уладзімір Васільевіч КАВАЛЁНАК нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў вёсцы Белае на Крупшчыне. У 1963 годзе скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, у 1976 годзе – Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 1984 годзе – Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР імя К. Я. Варашылава.
З 2005 года з’яўляецца Прэзідэнтам Федэрацыі касманаўтаў Расіі.

Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвойвалася ў 1978 і 1981 гадах. У 1977 г. узнагароджаны ордэнам Леніна за палёт на касмічным караблі «Саюз-25», у 1978 г. атрымаў ордэн «Крыж Грунвальда» I ступені (Герой ПНР). Уладзімір Васільевіч – Герой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, ордэн Карла Маркса (ГДР), з 1981 г. – Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі. У 1991 г. узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, у 1996 – ордэнам «За заслугі перад Айчынай», у 2000 – ордэнам «За ваенныя заслугі», у 2002 – ордэнам Рэспублікі Беларусь II ступені «За службу Радзіме».

У Хацюхоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе імя У. В. Кавалёнка дзейнічае музей двойчы Героя Савецкага Саюза.

Экскурсію тут пачынаюць з агляду малюнка зорнага неба, размешчанага ў цэнтры залы. Сярод мноства сузор’яў сузор’е Рыб знаходзіцца асобна: пад ім нарадзіўся лётчык-касманаўт.

Першы раздзел музея – «Гісторыя касманаўтыкі». Тут размешчаны фатаграфіі К. Э. Цыялкоўскага, які распрацаваў тэорыю ракетнага палёту і асноўныя прынцыпы пабудовы ракетна-касмічных сістэм, а таксама фота групы навукоўцаў, што вывучалі рэактыўны рух, і матэрыялы аб стварэнні першых касмічнага карабля і ракеты.

У раздзеле музея «Дзяцінства Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка» прадстаўлены сямейныя фатаграфіі, здымкі са школьнага жыцця, успаміны аднавяскоўцаў, аднакласнікаў, асабістыя ўспаміны касманаўта пра дзяцінства.

Трэці раздзел – «Вучоба ў Балашоўскім вышэйшым ваенна-авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў».

У чацвёртым раздзеле размешчаны матэрыялы аб трох палётах У. В. Кавалёнка ў космас.

Наступны раздзел музея асвятляе сустрэчы вядомага касманаўта з роднымі, блізкімі і аднавяскоўцамі. Наведвальнікі могуць убачыць розныя рэчы і прадметы, якія выкарыстоўваюць касманаўты падчас трэніровак і палётаў. У музеі таксама знаходзяцца фатаграфіі вядомых беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Алега Навіцкага, шмат іншых цікавых здымкаў.

ЛЕГЕНДА ПРА ВОЗЕРА СТАЯЧАЕ

Ёсць каля горада возера Лясное (Стаячае). Кажуць, што там патануў абоз Напалеона з усім багаццем. На беразе возера была пабудавана ўніяцкая капліца, каля якой праводзіліся хрысціянскія службы і вялікія царкоўныя святы. У лістападзе 1812 года ў гэтай капліцы маліўся Напалеон, просячы дапамогі і заступніцтва ў шчаслівым вяртанні на радзіму.

Усё гаворыць пра тое, што абоз быў патоплены менавіта ў гэтым возеры, бо закапаць яго не было ніякай магчымасці з-за зімы, марозу і вялікага аб’ёму грузу. У абозе ж было 200 падводаў і важыў ён каля 80 тон.

«…Я хутчэй буду есці рукамі, чым пакіну рускім хоць адзін відэлец з маёй манаграмай…» – так сказаў Напалеон, калі начаваў у беларускім гарадку Талочын падчас уцёкаў у 1812 годзе. Ад паўмільённай арміі засталося ледзьве 20 тысяч чалавек. Але гэта войска везла і несла на сабе шматлікія трафеі, у тым ліку і скарбы Маскоўскага Крамля.

Зіма ў той год была ранняй, і французскія салдаты, галодныя і абмарожаныя, падалі
ў прыдарожны снег пад цяжарам уласных рэчмяшкоў. І тады Напалеон прыняў рашэнне: трэба пазбавіцца ад трафеяў, кінуць абозы. Такім чынам, скарб Напалеона – гэта золата (пераплаўленае з розных прадметаў) – 180 пудоў; серабро – 325 пудоў; вырабы з каштоўных металаў, калекцыі старадаўняй зброі і прадметаў мастацтва, каштоўныя камяні і самацветы, царкоўнае начынне, іконы з дарагімі акладамі, каштоўны посуд і г. д. – больш за 800 пудоў. Акрамя таго, у абозе з трафеямі ішло ўнікальнае старадаўняе сярэбранае з пазалотай венецыянскай работы панікадзіла вагой у 113 пудоў, а са званіцы Івана Вялікага, што ў Маскоўскім Крамлі, быў зняты крыж вышынёй у тры сажні (больш за 2,5 метра), абабіты сярэбранымі вызалачанымі лістамі. Гэтыя лісты французы забралі, а сам крыж закапалі каля сабора з-за яго велізарнага цяжару.

Паводле адной з версій, скарб знайшлі сто гадоў таму. Мясцовы памешчык Карл Свяцкі за шалёныя грошы выбудаваў у 1900 годзе ў Крупках замак у неагатычным стылі. Дакладных дакументаў не захавалася, але ёсць меркаванні, што Карл Свяцкі вёў таемныя пошукі ў Стаячым возеры небеспаспяхова. Існуе яшчэ адна версія, што скарб знайшлі браты Сманцэр, якія жылі даволі бедна. Пасля смерці пана Свяцкага (скарбашукальніка) абодва браты раптам зажылі вельмі добра і багата – аж да сталінскага раскулачвання. Тады іх саслалі ў Сібір. Пасля вяртання яны ўжо так і не змаглі падняцца на былы ўзровень.

У канцы 70-х гг. ХХ ст. была створана экспедыцыя вадалазаў для пошуку скарбаў. Усе работы давялося праводзіць зімой: возера Стаячае мае топкія берагі на падушках з торфу, таму падысці да вады можна толькі ў моцныя халады, калі непраходная дрыгва вакол возера прамярзае цалкам. Глыбіня возера невялікая, да 5 метраў, але ў яго падвойнае дно. У ваду з нулявой тэмпературай вадалазы апускаліся ў ваенных гідракасцюмах. Торф на дне ўшчыльніўся настолькі, што даводзілася выкарыстоўваць спецыяльныя шчупы і прыборы для пошуку, а карані адмерлых раслін дасягалі даўжыні ў два метры і былі таўшчынёй з чалавечую нагу. Усе працавалі як апантаныя, але… Ні срэбра, ні золата знайсці так і не ўдалося. Затое пробы вады і грунту, узятыя з возера, былі накіраваны ў НДІ гідралогіі і геахіміі. Вынікі паказалі анамальна высокае ўтрыманне ў вадзе золата, серабра і плаціны. Не дзіва, што мясцовыя жыхары лічылі гэту ваду гаючай, а памешчыкі на ўласных заводах выраблялі на ёй спірт і гарэлку…

Презентация книги «Орбиты жизни» генерал-полковника авиации, дважды Героя Советского Союза Владимира Коваленка состоялась сегодня в рамках XIII Минской международной книжной выставки-ярмарки «Книги Беларуси-2006».
В книге собрана информация об основных событиях и ярких фактах из жизни Владимира Коваленка за последние 60 лет, которые охватывают все стороны общественной, научной и политической деятельности. Издание прекрасно иллюстрировано и дополнено фотографиями из личной коллекции знаменитого космонавта.
«Я счастлив, что именно в Беларуси, на моей исторической родине, состоялась презентация этой замечательной книги», — сказал белорусский космонавт.
На снимках: Владимир Коваленок.
Фото Максима Гучека, БелТА.


Добавить комментарий