«Чалавек года Міншчыны» – той, хто сапраўды ўмее любіць сваю малую радзіму»

Официально

— адзначыў у прывітальным звароце да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства ў Маладзечанскім Палацы культуры кіраўнік вобласці Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Гэта ганаровае званне па выніках работы за 2018 год прысвоена 28 прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёну краіны. Сярод іх – прадстаўнік СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Леанід Канстанцінавіч Шарко. Акрамя таго, Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама ўзнагароджана яшчэ адна наша славутая зямлячка – Герой Сацыялістычнай Працы Зоя Макараўна Задора.

Ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. На яго атрыманне могуць прэтэндаваць людзі, што ўнеслі вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй, якія далі значны эканамічны эфект або палепшылі арганізацыю працы, абслугоўванне насельніцтва, у распрацоўку і засваенне тэхналогій, вытворчасць новых відаў прадукцыі, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне. Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваюцца прафесійныя і маральныя якасці, значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці.

Крыніца інфармацыі – БелТА

Выступаючы перад залай, кіраўнік вобласці нагадаў, што мерапрыемства, у рамках якога адбываецца прысваенне ганаровага звання, прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння БССР. За доўгі векавы шлях краіне давялося перажыць і цяжкія ўпадкі, і найвышэйшыя ўздымы. Напрыклад, толькі на Міншчыне ўжо праз пяць гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны аб’ём прамысловай вытворчасці перасягнуў даваенны больш чым у паўтара раза. Вось такое бескарыслівае, натхняльнае стаўленне рупліўцаў да справы і стала залогам будучага росквіту. А хіба не гонар, што менавіта Мінская вобласць двойчы адзначалася вышэйшай узнагародай Савецкай дзяржавы – ордэнам Леніна?

«Сёння Міншчына – гэта высокія тэхналогіі, інавацыі, інвестыцыі, цэнтр прамысловасці і культуры, развітая сельская гаспадарка. Але самае галоўнае багацце – людзі, жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваёй працай, талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць сваю зямлю прыгажэйшай, ярчэйшай, багацейшай, больш паспяховай. Я дзякую прысутным у зале гледачам, ветэранам працы, спартыўнаму руху, грамадскасці, кіраўнікам вытворчых арганізацый і прадпрыемстваў вобласці за ваш вялікі ўклад у развіццё сталічнага рэгіёну. У гонар слаўнага юбілею па штогадовай традыцыі мы вітаем лепшых людзей Міншчыны, прадстаўнікоў практычна ўсіх сфер дзейнасці і прафесій. Сваімі дасягненнямі, перамогамі вы робіце не толькі сваё імя, але і праслаўляеце малую радзіму і Рэспубліку Беларусь у цэлым» – рэзюмаваў А. М. Ісачанка.

Па выніках работы за 2018 год выбраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў шасці намінацыях. Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» атрымалі спецыяльныя дыпломы. Да таго ж кожнаму з іх выплачваецца грашовае ўзнагароджанне ў памеры 100 базавых велічынь (2550 рублёў).

Канцэртная частка мерапрыемства выдалася насычанай і падарыла прысутным шмат прыемных уражанняў. Прафесіяналы сцэнічнага мастацтва пастараліся, каб гэты дзень запомніўся надоўга і ўзнагароджаным, і гледачам. Сярод выступоўцаў былі Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, музычная капэла «Санорус», салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Людміла Хітрова і Ігар Артамонаў, а таксама іншыя зоркі эстрадна-харэаграфічнага небасхілу.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Святочную цырымонію ўзнагароджання правялі старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч ІСАЧАНКА і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Мінскай вобласці Ігар Уладзіміравіч ЯЎСЕЕЎ.

Паводле рашэння старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча АСТРЭЙКІ, ад нашага раёна ў склад дэлегатаў на цырымонію ўзнагароджання ўладальнікаў аднаго з самых пачэсных тытулаў увайшлі 35 чалавек.

Дэлегаты шчыра парадаваліся за сваіх землякоў, якія нялёгкай працай здабылі сабе заслужаную славу. Прыйшлася даспадобы ўсім прысутным і насычаная канцэртная праграма.

Зоя Макараўна ЗАДОРА пачынала працоўную дзейнасць аграномам па льну Вішнеўскай МТС. З 1958 па 1993 гады працавала брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса “Падбярэззе”, на палях гэтай гаспадаркі з года ў год збірала нязменна высокія ўраджаі лёну, зерневых і караняплодаў. Ударная праца адкрыла новыя перспектывы. Зоя Макараўна неаднаразова ўдзельнічала ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, мае залаты і два бронзавыя медалі адтуль. Таксама яна была дэлегатам ХХVII з’езда КПБ (1971 год) і ХХVI з’езда КПСС (1982 год). 26 сакавіка 1982 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.

Леанід Канстанцінавіч ШАРКО з 1985 года працуе аператарам па штучным асемяненні жывёл у сельгасупраўленні «Бабровічы». За гэты доўгі час ён зарэкамендаваў сябе адказным і граматным спецыялістам. Дысцыплінаваны, працавіты і прынцыповы, Л. К. Шарко ўкараняе ў вытворчасць перадавыя дасягненні навукі і практычныя напрацоўкі. Вынікам сталі дасягнутыя высокія паказчыкі. У студзені-лістападзе 2018 года, дзякуючы яго намаганням, гаспадарка атрымала 160 цялят на 100 галоў кароў і нецеляў. Гэта +34 галавы да паказчыка 2017 года. Эфектыўнасць асемянення склала 98%. Леанід Канстанцінавіч таксама летась заняў 1-е месца ў раённым конкурсе сярод сваіх калег.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *