Непаўналетнія пад кантролем

Закон и порядок

На базе Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, у якім прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінаблвыканкама Ала Сяргееўна Кардаш.

Таксама прысутнічалі запрошаныя старшыні і намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх Маладзечанскага, Мядзельскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага, Пухавіцкага райвыканкамаў, намеснік пракурора пракуратуры Валожынскага раёна Я. А. Маркевіч, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта У. У. Ланько, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Н. У. Мікалаеўская.

З дакладам пра рэалізацыю комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў у раёне за 2018 год выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама І. Л. Жданюк. Яна нагадала, што з мэтай каардынацыі работы дзяржаўных органаў, устаноў і іншых арганізацый па ажыццяўленні прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх на працягу года прайшлі 32 пасяджэнні. Выступоўца адзначыла станоўчы вопыт работы ФАЦ па арганізацыі спартландыі паміж зборнымі камандамі з непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, і супрацоўнікаў сілавых структур раёна. Высока ацэнена і работа сацыяльна-педагагічнага цэнтра па прыцягненні школьнікаў да ўдзелу ў прававых алімпіядах “Я і закон”, што дазваляюць дзецям не толькі атрымаць пэўны аб’ём ведаў, але і прывіць культуру законапаслухмянасці. Добрыя вынікі таксама даюць бацькоўскія сходы па месцы працы ці жыхарства.

Выступоўца заўважыла, што не ўсе мерапрыемствы комплекснага плана выконваліся зацікаўленымі службамі ў поўным аб’ёме. Гэта не дазволіла дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Так, раённым аддзелам Следчага камітэта скончана папярэдняе расследаванне па шасці фактах. Гэта крадзяжы асабістай маёмасці, хуліганства і злачынства сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй. Расследуюцца яшчэ пяць фактаў.

За мінулы год камісіяй па справах непаўналетніх было разгледжана 176 адміністрацыйных матэрыялаў. У параўнанні з 2017 годам назіраўся рост такіх правапарушэнняў, як дробны крадзеж, курэнне ў забароненых месцах, парушэнне Правіл дарожнага руху, распіванне і ўжыванне алкагольных напіткаў. Большасць з іх учынена навучэнцамі сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Сярод асноўных прычын, што прывялі да такога выніку, Ірына Леанідаўна назвала адсутнасць кантролю з боку дарослых і незадзейнічанасць у пазаўрочны час. Падчас правядзення маніторынгу акаўнтаў сацыяльных сетак цяжкіх падлеткаў камісія выявіла пяць правапарушэнняў.

Члены камісіі – дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра С. І. Мучынская, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама А. І. Мілюткіна і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоц е Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя М. М. Аліноўская выступілі як судакладчыкі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *