Каб адпачынак не скончыўся ў бальніцы

Безопасность и здоровье

Як сведчаць выратавальнікі, з пачатку зімовага сезона ад небяспечнага катання на горках атрымалі траўмы рознай цяжкасці шмат людзей. Большая частка пацярпелых каталася на цюбінгах. 

 

Катацца на “ватрушках” можна толькі на спецыяльна падрыхтаваных трасах, але часта адпачывальнікі грэбуюць дадзенымі правіламі. Мяккія круглыя санкі здаюцца абсалютна бяскрыўднымі. Але цюбінг можа разагнацца да 100 км/г, закруціцца вакол сваёй восі, пры гэтым ніякай тармазной прылады ў яго няма. Невялікая вага дазваляе лёгка перавярнуцца, а пры сутыкненні з перашкодай слаба амартызуе. Акрамя таго, чалавек не можа прадбачыць траекторыю свайго руху, любая перашкода на шляху можа аказацца фатальнай: у адрозненне ад санак, «таблеткай» немагчыма кіраваць.

Для цюбінгаў патрэбна спецыяльна абсталяваная горка: каляіна на спадзістым схіле без вагання вышыні і трамплінаў. Каб зрабіць свой адпачынак прыемным і бяспечным, неабходна прытрымлівацца толькі пары простых правіл: катацца ў строга адведзеных месцах, а перад спускам з горкі правяраць, што на шляху няма людзей. У працэсе катання рэкамендуецца трымацца за спецыяльныя рамяні, размешчаныя па баках камеры. Гэта абавязковыя ўмовы для таго, каб адпачынак не скончыўся ў бальніцы.

Наш кар.



Добавить комментарий