Снежная зіма прыбярэ ўсё сама…

Общество

У адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, утрыманне (эксплуатацыя) тэрыторый у зімовы перыяд уключае расчыстку ад снегу і наледзі праезнай часткі і пешаходных дарожак, вываз снегу, пасыпанне ўчасткаў, пакрытых галалёдам, і інш.

 

Сёлетні студзень выдаўся даволі снежным. Спецыялісты ДУ “Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” праверылі, ці спраўляюцца арганізацыі, установы, прадпрыемствы і фізічныя асобы з ачысткай даручаных тэрыторый.

Маніторынг паказаў, што з уборкай снегу сітуацыя ў райцэнтры склалася нядрэнна. Заўсёды ў парадку пляцоўкі каля магазінаў “Універмаг” і “Гасцінец”, ля дзіцячай і цэнтральнай раённых бібліятэк, фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Не адстаюць ад іх і іншыя калектывы: Валожынскага вузла паштовай сувязі, кінатэатра “Юнацтва”, Дома быту, аптэкі № 40, “Энерганагляду”. Няма нараканняў у адрас прыватных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў: “Паціа-плюс”, “Фермерская лаўка”, “Усход”, “Амазонка”.

Разам з тым РУП “Валожынскі жылкамунгас” не паклапаціўся пра своечасовую ачыстку тратуараў і пешаходных зон па вуліцах Партызанскай, Гагарына, Міру, Дзяржынскага, Чапаева; снег затрымаўся надоўга каля прыпынкаў грамадскага транспарту на вуліцах Савецкай і Шчарбіны. І гэта далёка не поўны пералік тых мясцін, дзе пешаходы перабіраліся праз гурбы. Ужо ў першым месяцы бягучага года работнікі санстанцыі падрыхтавалі 49 рэкамендацый аб выпраўленні парушэнняў.

Напамінаем усім кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў пра  неабходнасць забяспечыць своечасовую і максімальную ачыстку ад снегу і наледзі праезных частак, пешаходных дарожак. Таксама не забывайце пасыпаць пясчана-салянымі сумесямі тратуары, прыступкі, праезды ў жылых зонах.

Аўтобусны прыпынак «Еўраопт»
Аўтобусны прыпынак «Еўраопт»
Прыступкі кафэ «Мікс»
Прыступкі кафэ «Мікс»
Вуліца Савецкая
Вуліца Савецкая
Ля ўнівермага. Да ўборкі...
Ля ўнівермага. Да ўборкі…
…і пасля
…і пасля

Святлана МАРЧЫК,

загадчыца аддзела гігіены ДУ “Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”    



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *