Дабрачыннае свята

Молодежный курьер

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» прайшло дабрачыннае свята для адораных вучняў, актывістаў, дзяцей членаў Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Яго ініцыятарамі ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» сталі Валожынская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама.

Рабяты з задавальненнем акунуліся ў атмасферу свята і добрага настрою. Конкурсы, песні, карагоды падрыхтавалі для ўдзельнікаў прадстаўлення вучні СШ № 2. Салодкія падарункі ўручыла старшыня раённай арганізацыі А. І. Клачко. У сваім прывітанні Алена Іванаўна адзначыла: “Нас, дарослых, радуе, што вы, рабяты, добра вучыцеся, заваёўваеце ўсё больш узнагарод на алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах, займаеце актыўную пазіцыю ў жыцці школы. Вельмі хочацца, каб вы глядзелі ў будучыню з аптымізмам, верылі ў лепшае, любілі сваю малую радзіму, шанавалі мір і згоду. А сяброўства і ўзаемадапамога паспрыяюць дасягненню поспеху”. Усе ўдзельнікі свята атрымалі сувеніры-прызы за сваю кемлівасць у конкурсах казачных герояў.

Наш кар.



Добавить комментарий