Урачыстасць для мужных

Общество

Напярэдадні прафесіянальнага свята – Дня выратавальніка работнікі раённага аддзела МНС сабраліся на ўрачыстасць у раённым Цэнтры культуры, каб адзначыць 20-годдзе ўтварэння іх міністэрства.

Не так часта гэтым людзям выпадае нагода апрануць парадную форму – адну з самых прыгожых сярод прадстаўнікоў сілавых структур. Жадаючых павіншаваць юбіляраў сабралася нямала. Ад імя раённай вертыкалі выступіў намеснік старшыні па будаўніцтве і жыллёва-камунальных пытаннях І. А. Балінаў. Выратавальнікі ў той дзень пачулі ў свой адрас шмат шчырых слоў. Ім дзякавалі за мужнасць, за неабыякавасць да чужой бяды, за ўменне заўсёды быць у баявой гатоўнасці, каб прыйсці на дапамогу. Кожнаму выступоўцу выпаў гонар адзначыць самых заслужаных выратавальнікаў Валожыншчыны. Першым на сцэну падняўся капітан унутранай службы Аляксей Сухадолец. З рук Ігара Анатольевіча ён атрымаў Ганаровую грамату райвыканкама. Начальнік раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах І. М. Сухадолец уручыў Падзякі за актыўны ўдзел у рабоце па папярэджанні гібелі людзей старшаму прапаршчыку Анатолю Біталю, лейтэнанту Вадзіму Пасеку, старшаму лейтэнанту Алесі Радвіловіч. Начальнік РАНС падпалкоўнік унутранай службы Аляксандр Ігаравіч Сівы падрыхтаваў пагоны прапаршчыка старшыне Ігару Аўчыннікаву, бо ў сувязі з юбілейнай датай той атрымаў чарговае званне звыш устаноўленай пасады. І гэта далёка не ўсе ўзнагароды. Нагрудны знак “Выдатнік” уручаны старшаму прапаршчыку Віталю Хаменку, Ганаровая грамата ўпраўлення – ветэрану службы Таццяне Станкевіч, медаль “100 гадоў савецкай пажарнай ахове” і памятная кніга “Выратавальнік заўсёды ў страі” дасталіся яшчэ двум дзясяткам работнікаў.  

Некаторыя госці таксама вярнуліся з мерапрыемства з адзнакамі. Так, жыхар Багданава Анатоль Рудазуб творча падтрымліваў высакародную прафесію выратавальніка – пісаў агітацыйныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Хіба ж можна было не ўшанаваць гэтага паважанага чалавека? Уручаны сувеніры і юным прыхільнікам службы, актывістам Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных Вікторыі Лоўчай і Марыі Шастак.

Афіцыйныя мерапрыемствы рэдка радуюць арыгінальнасцю сцэнарыя. Выратавальнікі ж аказаліся людзьмі крэатыўнымі. Чаго толькі быў варты жартаўлівы відэаролік пра іх будні! І ўсё ж квінтэсэнцыяй варта лічыць словы былога начальніка пажарнай службы Анатоля Васільевіча Шакуна, які адзначыў наступны момант: у грамадстве словы “пажарнік”, “пажарны” паступова становяцца архаічнымі. Цяпер кожны ведае, што на дапамогу ў любой бядзе прыходзяць выратавальнікі. Значыць, служба МНС за дваццаць гадоў не толькі сфарміравалася, назапасіла вопыту, але і трывала ўкаранілася ў свядомасці людзей.

Алена ЗБІРЭНКА

Адны з тых, чыя работа атрымала высокую адзнаку з боку кіраўніцтва: камандзір аддзялення ПАВП в. Ракаў Аляксандр БУБЕН, старшы лейтэнант, інспектар групы прапаганды і навучання Алеся РАДВІЛОВІЧ, лейтэнант, начальнік каравула ПАВЧ № 1 Вадзім ПАСЕКА.
Адны з тых, чыя работа атрымала высокую адзнаку з боку кіраўніцтва: камандзір аддзялення ПАВП в. Ракаў Аляксандр БУБЕН, старшы лейтэнант, інспектар групы прапаганды і навучання Алеся РАДВІЛОВІЧ, лейтэнант, начальнік каравула ПАВЧ № 1 Вадзім ПАСЕКА.

 

На ўрачыстасці з пашанай віталі ветэранаў службы. Адзін з іх – Валянцін КАЛАБАКА. Пад апладысменты ўсіх прысутных ён быў запрошаны на сцэну, дзе атрымаў з рук начальніка раённага аддзела МНС Аляксандра СІВАГА памятны падарунак.
На ўрачыстасці з пашанай віталі ветэранаў службы. Адзін з іх – Валянцін КАЛАБАКА. Пад апладысменты ўсіх прысутных ён быў запрошаны на сцэну, дзе атрымаў з рук начальніка раённага аддзела МНС Аляксандра СІВАГА памятны падарунак.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *