“Самы час” для мужчын за 45

Общество

Ініцыятыва «Самы час!» з’яўляецца часткай праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Мэта праекта: садзейнічанне эфектыўнаму папярэджанню неінфекцыйных захворванняў і ўмацаванне нацыянальнай сістэмы аховы здароўя для эфектыўнага вырашэння праблем НІЗ у Рэспубліцы Беларусь.

На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшло не зусім звычайнае мерапрыемства. Гэта быў адвакатыўны семінар на тэму «Мужчынскае здароўе і даўгалецце мужчын 45+». Удзельнічалі ў ім больш як 20 чалавек: кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі і аховы здароўя, журналісты раённых і цэнтральных СМІ. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ініцыятыва «Самы час» (праект БЕЛМЕД) пры падтрымцы Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Галоўным лейтматывам семінара выступіла глыбокае даследаванне дэмаграфічнай сітуацыі ў нашай краіне ў галіне актыўнага даўгалецця мужчынскай часткі грамадства. Агучаныя вынікі прымусілі па-новаму зірнуць на праблему. Адна з задач ініцыятывы – наладжванне шырокага дыялогу паміж сродкамі мас-медыя і чытачамі, што павінна дапамагчы моцнаму полу пазбавіцца ад некаторых шкодных стэрэатыпаў мышлення адносна свайго здароўя.

Папярэдняе даследаванне на тэму, як мужчыны за 45 адносяцца да свайго здароўя і што перашкаджае ім заставацца актыўнымі і бадзёрымі, адкрыла ісціны, якія, з аднаго боку, навідавоку, а з іншага, не агучваюцца моцнай паловай насельніцтва. У гэтым узросце наступае своеасаблівы крызіс, дэпрэсія. Праанкетаваныя рэспандэнты расказалі пра пачуццё недахопу свабоднага часу і адчуванне, што «ты павінен усім і кожнаму», але толькі не сабе. У дадатак прыходзіць разуменне, што недалёка ўжо і выхад на пенсію. А таму ніякія амбіцыёзныя задачы перад сабой ужо не ставяцца, а мэты, якія прымушаюць актыўна дзейнічаць і заставацца «на плыву», знікаюць. Як след, усё гэта вядзе спачатку да псіхалагічнай прыгнечанасці, а потым і да сур’ёзных хвароб.

Як засведчыла галоўны пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) Людміла Жылевіч, цяпер у краіне пражываюць 1681,4 тысячы жанчын і 696 тысяч мужчын старэй за 65 гадоў. Мужчынская смяротнасць у нашай краіне вышэй за жаночую больш чым на 10 гадоў. І для многіх мужчын узрост ад 45 да 60 гадоў становіцца найбольш крытычным з пункту гледжання здароўя. Самымі частымі з’яўляюцца захворванні сістэмы кровазвароту, новаўтварэнні (анкалогія), захворванні органаў дыхання і стрававання, траўмы, атрыманыя ў выніку ДТЗ і суіцыдаў. Пасля 50-і кожны другі мужчына пакутуе ад адэномы прастаты. Сапраўдная праблема для мужчын — дэпрэсія, яна, дарэчы, часта становіцца каталізатарам анкалогіі.

Пра сітуацыю ў раёне расказалі прысутным галоўны ўрач Валожынскай ЦРБ Павел Ганчар і ўрач-герыятр Марына Нехвядовіч. А пасля прайшло дадатковае анкетаванне.

Гэты семінар – першы ў чарзе падобных у вобласці. Наступныя пройдуць у Салігорску, Жодзіне, Слуцку і завершацца ў Маладзечне. Несумненна, азначаная тэма з-за сваёй актуальнасці хутка больш шырока загучыць у інфармацыйнай прасторы краіны.

Презентация — Валожынцам на заметку  

Каардынатар ініцыятывы «Самы час!» Андрэй ЭЗЕРЫН бліжэй пазнаёміў удзельнікаў семінара з сутнасцю праекта і вынікамі праведзенага тэматычнага даследавання.
Каардынатар ініцыятывы «Самы час!» Андрэй ЭЗЕРЫН бліжэй пазнаёміў удзельнікаў семінара з сутнасцю праекта і вынікамі праведзенага тэматычнага даследавання.
Галоўны пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Жылевіч і галоўны ўрач Валожынскай ЦРБ Павел ГАНЧАР адказалі на шматлікія актуальныя пытанні.
Галоўны пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Жылевіч і галоўны ўрач Валожынскай ЦРБ Павел ГАНЧАР адказалі на шматлікія актуальныя пытанні.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий