Крэатыў не ведае ўзросту

Общество

На старонках газеты мы ўжо расказвалі пра тое, што на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізуецца цікавы праект “Прафілактыка ўзроставых кагнітыўных змяненняў у пажылых людзей Валожына і Валожынскага раёна”, мэтавая група якога – людзі, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года.

Нядаўна, пабываўшы ў цэнтры, атрымалі магчымасць ацаніць вынік групавых заняткаў, праведзеных валанцёрамі Наталляй Буклыс і Юліяй Гісіч. Задача спецыялістаў – падтрымаць на належным узроўні дробную маторыку рук паважаных актывістак, абудзіць іх прагу да творчасці, навучыць новай справе. Жанчыны разам са сваімі настаўнікамі літаральна ствараюць маленькія шэдэўры, якія выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання інтэр’ераў кватэр ці ў якасці падарункаў. Крэатыўныя брошкі, пано, падсвечнікі па-сапраўднаму радуюць вока. Зусім нядаўна падчас заняткаў Ганна Харытонаўна Марачэўская, Софія Ігнацьеўна Кавяза, Зоя Лук’янаўна Разанава, Галіна Фёдараўна Шыркова, Яўгенія Антонаўна Шышла і Зінаіда Барысаўна Лужынская паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў. Узброіўшыся пэндзлямі і фарбамі, жанчыны па гатовых макетах стваралі копіі твораў сусветна вядомых майстроў жывапісу – Поля Сезана, Вінцэнта Ван Гога, Поля Гагена. Атрымалася прыгожа. Удзельніцы праекта задаволены ўвагай і магчымасцю з карысцю правесці час, сустрэцца з сяброўкамі, атрымаць псіхалагічную дапамогу ад псіхолага Алены Жданюк, парады ад кіраўніка праекта Аксаны Жук, спецыяліста па рабоце з валанцёрамі Ірыны Кавязы і разам з тым паглыбіцца ў чароўны свет творчасці.

Вынік сумеснай творчасці дэманструе валанцёр праекта Аляксандра ІОДА.
Вынік сумеснай творчасці дэманструе валанцёр праекта Аляксандра ІОДА.
На занятках з Наталляй БУКЛЫС.
На занятках з Наталляй БУКЛЫС.
Удзельніцам праекта разам цікава і весела.
Удзельніцам праекта разам цікава і весела.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *