Раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”

Спорт

10 студзеня на базе ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына” прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, у якіх прынялі ўдзел 87 вучняў з 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Спаборніцтвы праводзіліся па дзвюх дысцыплінах: лыжныя гонкі вольным стылем і стральба з пнеўматычнай зброі. Лыжныя гонкі прайшлі па перасечанай мясцовасці вольным стылем па розных дыстанцыях: 1 км – для малодшай узроставай групы; 2 км – для сярэдняй узроставай групы; 3 км – для старэйшай. Стральба была арганізавана ў ціры гімназіі па наступных правілах: кожны ўдзельнік выканаў 10 заліковых стрэлаў за 7 хвілін.

Па выніках спаборніцтваў вызначаліся пераможцы ў кожнай узроставай групе сярод юнакоў і дзяўчат. У камандным заліку 1-е месца заняла каманда Сакаўшчынскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, 2-е месца заваявала каманда гімназіі № 1 г. Валожына, на трэцюю прыступку п’едэстала падняліся навучэнцы Суднікаўскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий