Шчэпкі не ляцяць, а едуць

Общество

Альтэрнатыўныя віды паліва ўсё актыўней замяшчаюць традыцыйныя вуглевадароды. Хаця, калі браць у гістарычным разрэзе, то менавіта дровы і вугаль якраз і з’яўляюцца спрадвечнымі спадарожнікамі чалавецтва.

Сёлетні ацяпляльны сезон прынёс ДЛГУ “Валожынскі лясгас” дадатковыя кантракты на пастаўку перапрацаванай лясной сыравіны за мяжу. У Літве вялікім попытам карыстаюцца драўляныя шчэпкі. Штодня з Валожыншчыны ў бок бліжэйшага еўрапейскага суседа адпраўляюцца 3-4 чыгуначныя вагоны, загружаныя тым, што мы звычайна называем трэскамі. Бесперабойную пастаўку тавару забяспечвае спецыяльная драбілка, устаноўленая прама на станцыі Багданава. Агрэгат працуе з любымі лесаматэрыяламі, нават з некандыцыйнымі.

Калі тэндэнцыя на выкарыстанне драўніны як альтэрнатыўнага віду паліва захаваецца, то лясгасаўцам гэта толькі на руку. Не палохае іх і тое, што з мэтай атрымання прыбытку ім давядзецца заняцца мадэрнізацыяй, набыццём сучасных драбільных машын.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий