Беларуская атамная станцыя атрымала комплекс лабараторыі радыяцыйнага кантролю “пад ключ”

Беларуская АЭС атрымала праграмна-тэхнічны комплекс лабараторыі радыяцыйнага кантролю для першага і другога энергаблокаў. Заказчыкам на распрацоўку і выраб абсталявання выступала Інжынірынгавая кампанія АСЭ, якая ўваходзіць у Дзяржкарпарацыю “Расатам”. Комплекс адгрузіў расійскі спецыялізаваны навукова-даследчы інстытут прыборабудавання (АТ “СНДІП”).

У Беларусі створана сістэма рэгулярнага кантролю на ўсіх этапах рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС. І забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі ўласнай атамнай электрастанцыі, з улікам рэкамендацый МАГАТЭ, стаіць на першым месцы. Праграмна-тэхнічны комплекс лабараторыі радыяцыйнага кантролю, пастаўлены на Беларускую АЭС, дазволіць атрымліваць больш дэталёвыя і дакладныя даныя па радыяцыйных характарыстыках кантралюемых асяроддзяў, а таксама даныя аб актыўнасці тэхналагічных асяроддзяў для дыягностыкі стану ахоўных бар’ераў і тэхналагічнага абсталявання.

– Перад адгрузкай на БелАЭС комплекс радыяцыйнага кантролю лабараторыі прайшоў прыёмачную інспекцыю, у ходзе якой была пацверджана адпаведнасць характарыстык патрабаванням тэхнічнага задання і тэхнічных умоў размяшчэння, – паведаміў кіраўнік праекта АТ “СНДІП” Арцём Ерчанка.

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне аўтаматызаваных працоўных месцаў аператараў у саставе праграмна-тэхнічнага комплексу лабараторыі з’яўляецца распрацоўкай АТ “СНДІП”. Праграмнае забеспячэнне прадугледжвае сувязь з лакальна вылічальнай сеткай аўтаматызаванай сістэмы радыяцыйнага кантролю (АСРК) энергаблока і забяспечвае перадачу на сервер АСРК даных, атрыманых з устройстваў дэтэктавання лабараторыі радыяцыйнага кантролю. Акрамя таго, лабараторыя радыяцыйнага кантролю праводзіць шэраг дадатковых даследаванняў: аналіз даных аб складзе і актыўнасці радыенуклідаў у вадаскідах і газааэразольных выкідах для ацэнкі стану навакольнага асяроддзя і прагнозу дозавых нагрузак на АЭС.

Беларуская АЭС – найбуйнейшы сумесны расійска-беларускі праект у сферы атамнай энергетыкі. Будаўніцтва АЭС вядзецца ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі на ўмовах поўнай адказнасці генеральнага падрадчыка (“пад ключ”). Распрацаваны ў Расіі праект новага пакалення 3+, які цалкам адпавядае ўсім постфукусімскім патрабаванням, міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ, прадугледжвае будаўніцтва двухблочнай АЭС агульнай магутнасцю да 2400 МВт, з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200. Генеральны падрадчык – Інжынірынгавы дывізіён Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі “Расатам”.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars