Праз футбол – да ведаў

Настасся БАТАЛАВА ў 2019 годзе развітаецца са школай. Усе 11 гадоў дзяўчынка вучыцца ў Сакаўшчынскай СШ. Сюды ж за ведамі ходзіць яе сястра Юлія. Любіміца сям’і, самая малодшая Веранічка таксама наведвае гэту ўстанову адукацыі, але пакуль што як выхаванка дзіцячага садка.

Вучаніцамі, як Настасся, ганарацца настаўнікі, а для бацькоў мець такую дачку – сапраўднае шчасце. Яна амаль выдатніца, актывістка, а яшчэ – спартсменка і проста прыгажуня. Не адзін год дзяўчынка з’яўляецца членам гісторыка-краязнаўчых клубаў “Вытокі” і “Куфар жыцця”. Яна – нязменная вядучая грамадскіх мітынгаў і разнастайных школьных мерапрыемстваў.

Летась Насця атрымала званне “Вучань года” ў намінацыі “Лепшы ў інтэлектуальных конкурсах”. Па прадметных конкурсах і алімпіядах яна пяць разоў займала першыя месцы. Перамога у XV раённым конкурсе работ даследчага характару “Юны даследчык” і Дыплом I ступені ёй дасталіся за глыбокае раскрыццё тэмы “Лексіка футбола ў сучаснай беларускай мове”. Наогул, футбол, біятлон, тэніс, а апошнім часам і плаванне – самае вялікае захапленне Насці. Дзяўчынка прызнаецца, што марыць стаць настаўнікам фізкультуры або спартсменам.

Сваю “хвіліну славы” Настасся Баталава заслужыла і на рэспубліканскім узроўні падчас удзелу ў конкурсе “Дарогамі памяці” ў намінацыі “Гісторыя ў асобах”. Героем сваёй творчай працы яна абрала Героя Расіі, ураджэнца Валожыншчыны А. М. Бацяна. Унікальныя звесткі пра чалавека-легенду, эксклюзіўныя фотаздымкі настолькі ўразілі членаў журы, што яны безагаворачна прысудзілі перамогу дзесяцікласніцы з Сакаўшчынскай школы.

Калі б вывесіць на сцяне ўсе граматы і дыпломы, якія атрымала Насця за гады вучобы, то выйшаў бы іканастас унушальных памераў. Але пры гэтым дзяўчынка ставіцца да сябе даволі самакрытычна. Лічыць, што варта ўзмацніць спартыўную падрыхтоўку, бо няма росту выніковасці. Па агульнаадукацыйных прадметах пастаўлена задача не абмяжоўвацца падручнікамі, а шукаць дадатковыя матэрыялы, альтэрнатыўныя меркаванні, выкарыстоўваючы сучасныя крыніцы інфармацыі.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars