У падарунак – мікрааўтобус

Па добрай традыцыі ўстановы адукацыі раёна ў першую суботу лютага сабралі ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў. Больш за 1600 выпускнікоў зноў акунуліся ў выдатную пару юнацтва, сталі галоўнымі героямі школьных успамінаў.  Шмат добрых і цёплых слоў гучала ад выпускнікоў-юбіляраў. Словы падзякі педагогам, пажаданні цяперашнім вучням зліліся ў гімн, які славіў месца, што стала для ўсіх адпраўным пунктам у самастойнае жыццё.

Пад апладысменты былых і цяперашніх вучняў класным кіраўнікам юбілейных выпускаў (30 гадоў і старэйшых) за прафесіяналізм, творчасць, адданасць школе і дзецям былі ўручаны падзячныя лісты начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. 

Сустрэчы прайшлі ў цёплай, утульнай абстаноўцы, якую стваралі творчыя калектывы школ і самі госці. Выпускнікам было цікава даведацца, чым жыве школа сёння, якіх поспехаў дасягнула. Навучэнцы старэйшых класаў падрыхтавалі творчыя прэзентацыі сваіх устаноў адукацыі і святочныя канцэрты. Мора кветак і добрых слоў былі дапоўнены і патрэбнымі для жыцця школ падарункамі. Асабліва значным сярод іх можна лічыць мікрааўтобус, які ў снежні 2018 года быў перададзены Гродзенскім філіялам ДП «Белаэранавігацыя» сярэдняй школе №1 г. Валожына пры актыўным садзейнічанні выпускніка школы – намесніка міністра транспарту і камунікацый А. А. Ляхновіча.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars