Бабровічам – развівацца!

Пра паляпшэнне інфраструктуры аграгарадка, будаўніцтва спартыўна-забаўляльнай пляцоўкі для дзяцей і іншыя тэмы гаварылася падчас прыёму грамадзян, які правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА на базе СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз».

Адзін з работнікаў гаспадаркі запісаўся на прыём да кіраўніка раёна па некалькіх пытаннях. Найперш яго цікавіла, як можна стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні бытавых умоў. Пакуль малады чалавек пражывае ў Валожыне разам з бацькамі, але ў бліжэйшым будучым плануе стварыць сям’ю. І вось у гэтым выпадку дзяржава ідзе насустрач пажаданням: разам са зменай грамадскага статусу (уступленне ў шлюб), згодна з дзеючым заканадаўствам, з’яўляецца магчымасць і стаць на ўлік, і – пры жаданні – узяць зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома.

Наступнае пытанне тычылася магчымасці будаўніцтва ў аграгарадку спартыўна-забаўляльнай пляцоўкі для дзяцей і моладзі. «Гэта добрая задума, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Гаспадарка таксама можа паўдзельнічаць ва ўпарадкаванні пляцоўкі, выканаць пэўны фронт работ». Прадстаўнік УП «Мінскаблгаз» і дырэктар гаспадаркі, якія таксама прысутнічалі на прыёме, пацвердзілі такую магчымасць. Па даручэнні кіраўніка Валожыншчыны ў бліжэйшы час будзе праведзена апытанне жыхароў аграгарадка наконт месца размяшчэння пляцоўкі – гэта стане першым крокам у справе будаўніцтва новага сацыяльнага аб’екта.

Не задавольвае жыхароў Бабровічаў і якасць пітной вады. Мікалай Анатольевіч Астрэйка адзначыў, што ў аграгарадку плануецца ўзвядзенне станцыі абезжалезвання, гэта дазволіць зняць праблему.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars