Месячнік па папярэджанні пажараў

З пачатку 2019 года ў рэспубліцы ад пажараў загінуў 71 чалавек, за аналагічны перыяд 2018 года – 45 чалавек. У сувязі з гэтым на працягу лютага па ўсёй Мінскай вобласці праходзіць месячнік па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку і ў Валожынскім раёне.

Галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў з’яўляецца няведанне або грэбаванне мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – неабачлівыя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

У акцыі задзейнічаны не толькі выратавальнікі, але і супрацоўнікі РАУС, работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, энерганагляду, члены аглядных камісій пры сельвыканкамах. Акцэнт робіцца на праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі; правядзенне з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Запрашаем усіх грамадзян прыняць удзел. Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўстанавіце іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, электрычная праводка.

Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars