З надыходам халадоў наступіў пажаранебяспечны перыяд. Статыстыка сцвярджае, што вялікая колькасць узгаранняў зімой адбываецца ў жылым сектары. За студзень 2019 года ў Валожынскім раёне здарыліся 7 пажараў, у тым ліку адзін з іх – трагедыя ў вёсцы Доры, дзе загінула жанчына. Асноўная прычына большасці надзвычайных сітуацый – чалавечы фактар.
Супрацоўнікі Валожынскага РАНС не только тушаць пажары, але і працуюць над іх папярэджаннем, праводзяць рэгулярныя рэйды з наведваннем дамоў, каб праверыць выкананне правіл пажарнай бяспекі. Сезонныя прафілактычныя мерапрыемствы стымулююць уласнікаў прывесці сваё жыллё ў парадак і ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Пажары часцей за ўсё ўзнікаюць ад расколін у цагляным муры, прымянення для распалкі гаручых вадкасцяў і выпадзення вуголля на падлогу, непачышчаных комінаў. У моцныя маразы печы топяць працяглы час і часта пакідаюць без нагляду. У гэтай сітуацыі ёсць рызыка перакалу печы, а калі яна знаходзіцца недалёка ад драўляных сцен ці мэблі, то ўзгаранні непазбежныя. Такі выпадак нядаўна здарыўся ў Дубіне: гаспадары перапалілі печ, і пачаўся пажар, які ўдалося хутка патушыць. Некалькі гадоў таму ў Валожыне адбыліся ўзгаранні па прычыне таго, што вуголле і попел пакідалі ў сенцах: іх адразу трэба выносіць на двор і ліквідаваць.



Настасся ЛЯВІНСКАЯ,
фота аўтара