Жывёлагадоўля на ўзроўні

Сельгаспрадпрыемства ААТ “Суднікаўскі” апошнім часам стабільна трымае чацвёртае месца сярод гаспадарак раёна па надоях. Тут ад адной каровы ў суткі атрымліваюць больш за 10 кг малака.

У гаспадарцы чатыры малочнатаварныя фермы, адна – па дарошчванні маладняку і яшчэ адна па ўтрыманні цёлак для ўзнаўлення статка. На 1 лютага бягучага года агульнае пагалоўе статка складае 1972 галавы, дойны статак – 736. Валавы надой за 2018 год склаў 28653 ц, што азначае плюс 3208 ц да ўзроўню 2017 года. На адну галаву ў мінулым годзе было надоена 4027 кг (плюс 739 кг да ўзроўню 2017 года). Зараз сярэднясутачны ўдой складае 12,7 кг – МТФ “Суднікі-2”, 12,0 кг – МТФ “Суднікі-1”, па 11,1 кг – МТФ “Галабурды” і “Пакуці”. 25% малака ідзе ў залік экстра-класам, астатняе – вышэйшым гатункам. За студзень бягучага года ад адной каровы надоена 340 кг малака, а гэта плюс 104 кг да ўзроўню мінулага года і плюс 67 кг да ўзроўню 2017 года.

Як адзначае кіраўнік гаспадаркі Генрык Генрыкавіч Палойка, нядрэнны крок уперад у развіцці жывёлагадоўлі зроблены дзякуючы адмысловым работнікам. Загадчыкі МТФ “Суднікі-1” Тамара Сямёнаўна Баркоўская і “Суднікі-2” Марына Аляксандраўна Сяўрук – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, прынцыповыя людзі, таленавітыя кіраўнікі. Яны штодзённа арганізоўваюць на фермах высокі ўзровень парадку і прадукцыйнасці працы. Намаганнямі даглядчыкаў Юрыя Іванавіча Сеўрука, Алены Іванаўны Мазанік, Марыі Аляксандраўны Кухарчык, прывагі цялят на дарошчванні складаюць 1100 г у суткі, цёлак – 700 г. Сёння гаспадарка ганарыцца вузкімі спецыялістамі. Шматгадовы вопыт маюць выконваючая абавязкі галоўнага ветурача Ірына Чаславаўна Шалкоўская, галоўны заатэхнік Уладзімір Мікалаевіч Прахарэнка. Тэхнікі-асемянатары Міхаіл Іванавіч Сяўрук, Зінаіда Збігнеўна Тарайковіч стабільна забяспечваюць выхад цялят ад 100 кароў на ўзроўні 87 галоў (у сярэднім па гаспадарцы).

Як вядома, галоўнае ў жывёлагадоўлі – кармавая база. Суднікаўцы ганарацца тым, што поўнасцю забяспечаны кармамі, ёсць нават магчымасць аказваць дапамогу суседзям і гэта пры тым, што з-за спёкі механізатарам удалося ўбраць толькі палавіну пасеваў.

Нядаўна лепшыя жывёлаводы прадпрыемства адзначаны лістамі з падзякай раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На бягучым тыдні па ініцыятыве кіраўніка ў “Суднікаўскім” адбудзецца свята жывёлавода, падчас якога людзям, якія аддана і плённа працуюць, будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars