Раённы камітэт пастараўся

У студзені 2019 года ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” лісты з падзякай і каштоўныя падарункі атрымалі працаўнікі сельскай гаспадаркі.

КСУП “Падбярэззе”: загадчыца МТФ “Кабыльчыцы” Алена Валянцінаўна Садоўская і тэхнік-асемянатар Марыя Андрэеўна Целяжэвіч;

ААТ “Суднікаўскі”: аператары машыннага даення Тамара Міхайлаўна Рабец (МТФ “Суднікі-1”), Вольга Казіміраўна Гупаловіч (МТФ “Галабурды”), Марына Кайрулаўна Кенжытаева (МТФ “Суднікі-2”), Софія Альбертаўна Касцюк (МТФ “Пакуці”);

КУП “Сівіца”: аператары машыннага даення Кацярына Пятроўна Бандарэнка (МТФ “Сівіца”), Яніна Рамуальдаўна Бібік (МТФ “Вуглы”) і Ала Уладзіміраўна Лапуцкая (МТФ “Замасцяны”), жывёлавод комплексу “Новая” Міхаіл Іванавіч Карэйва, брыгадзіры МТФ Галіна Вікенцьеўна Хімарода (“Дудкі”) і Сняжана Чаславаўна Меляшкевіч (“Замасцяны”).

Сняжана Чаславаўна    МЕЛЯШКЕВІЧ і Галіна Вікенцьеўна ХІМАРОДА загадваюць фермамі ў КУП “Сівіца”. Абедзве на гэтых пасадах – каля пяці гадоў.

Галіна Вікенцьеўна – ураджэнка Стаўбцоўшчыны. Раней працавала поварам, але жыццёвыя абставіны склаліся такім чынам, што давялося памяняць прафесію. Пачынала аператарам машыннага даення. Прыгожая і спрытная, яна хутка заслужыла давер кіраўніцтва, а праз пэўны час стала на чале калектыву фермы. Цяжкасцей у рабоце хапае, часам даводзіцца самой выконваць абавязкі падначаленых, але жанчына не скардзіцца, да працы ёй не прывыкаць. Дома – таксама гаспадарка, да таго ж яна – шматдзетная маці, разам з мужам выхоўвае трох сыноў. Яе маладая калега Сняжана Чаславаўна з работай на ферме знаёмая з дзяцінства – жывёлагадоўлі прысвяцілі жыццё бацькі. Маладая жанчына хоць і мае дыплом Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, сёння бачыць сябе толькі ў сельскай гаспадарцы.

Марына Кайрулаўна КЕНЖЫТАЕВА і Тамара Міхайлаўна РАБЕЦ працуюць аператарамі машыннага даення ў ААТ “Суднікаўскі”.  Жанчыны аддалі нялёгкай працы па шмат гадоў.

Тамара Міхайлаўна пачынала свой працоўны шлях на трактарным заводзе ў сталіцы, але пасля разам з мужам вярнуліся на Валожыншчыну. Спачатку сям’я жыла ў Пугачах, пазней перабраліся ў Суднікі, дзе даўно заваявалі аўтарытэт і рэпутацыю шчырых і адказных людзей.

Марына Кайрулаўна, нягледзячы на тое, што па бацьку этнічная казашка, у Казахстане ніколі не была – нарадзілася і вырасла на Гродзеншчыне. Яе стаж аператарскай работы налічвае 24 гады. 

Гэтыя жанчыны – майстры сваёй справы, адказныя, цярплівыя. Іх уменне выдатна спраўляцца з абавязкамі і паказчыкі па надоях малака выклікаюць павагу калег і кіраўніцтва.

 

Вольгу Казіміраўну ГУПАЛОВІЧ з ААТ “Суднікаўскі” прафсаюзная ўзнагарода літаральна “знайшла” на дарозе. Працоўныя абавязкі “не адпусцілі” жанчыну ў адміністрацыйны будынак гаспадаркі, таму яна прапусціла ўрачысты момант узнагароджвання. Мы засталі яе па дарозе з фермы дадому.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars