Мерапрыемства “Быт”

Официально

 У студзені 2019 года на тэрыторыі нашага раёна адзначалася павелічэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, на 25%. Усяго за мінулы перыяд года на Валожыншчыне зарэгістравана адно злачынства ў сферы сямейна-бытавых адносін (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў), якое адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Прычынай здзяйснення злачынстваў на бытавой глебе па-ранейшаму застаецца злоўжыванне спіртнымі напіткамі.

Каб не дапусціць рост правапарушэнняў, што здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, у перыяд з 9.00 7 лютага да 9.00 10 лютага на тэрыторыі раёна праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт”.

Сяргей ЛАТЫШАЎ,

начальнік міліцыі грамадскай бяспекі РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *