Надышоў час для падачы дэкларацыі па падаходным падатку

Па даходах, атрыманых у 2018 годзе, дэкларацыя падаецца да 1 красавіка 2019 г.

Дэкларацыю трэба прадаставіць, калі вы ў 2018 годзе ад фізічных асоб атрымалі падарункі або бясплатна атрымалі нерухомасць па дагаворы рэнты. Пры гэтым іх агульная сума больш за 6116 бел. руб. Неабходна падаць яе, калі да вашых даходаў прымяняўся маёмасны падатковы вылік для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Пры гэтым:

а) вам вярнулі ўзносы пры будаўніцтве жылля. Падатак выплачваецца з сумы вернутых узносаў, па якой быў прадастаўлены вылік;

б) вы пагасілі жыллёвыя аблігацыі ці вам вярнулі іх кошт. Падатак трэба выплаціць з атрыманай па аблігацыях сумы, па якой быў прадастаўлены вылік.

На працягу апошніх 5 гадоў вы можаце рэалізаваць (прадаць, абмяняць і інш.) без платы падатку 1 кватэру, 1 жылы дом (у тым ліку з гаспадарчымі пабудовамі), 1 дачу, 1 садовы домік, 1 гараж, 1 машына-месца, 1 не завершаны будаўніцтвам капітальны будынак, 1 зямельны ўчастак або долі ў гэтай маёмасці. Калі выйдзеце за гэтыя рамкі, падатак плаціць трэба. Прычым у такім выпадку вы абавязаны падаць дэкларацыю і заплаціць падатак незалежна ад таго, каму рэалізавалі маёмасць: фізічнай асобе ці арганізацыі. Таксама дэкларацыя падаецца пры рэалізацыі ў 2018 годзе фізічнай асобе любога іншага віду нерухомасці (офіса, гандлёвага памяшкання і інш.), нават калі гэта першы продаж за апошнія 5 гадоў. Калі рэалізуеце такую нерухомасць арганізацыі, то яна самастойна ўтрымлівае і выплачвае ваш падатак.

Акрамя таго, трэба падаць дэкларацыю, калі вы атрымалі даходы ад рэалізацыі ў 2018 годзе больш за 1 легкавога аўтамабіля ці іншага механічнага транспартнага сродку (матацыкла, мапеда і г. д.). У гэтым выпадку вы абавязаны заплаціць падатак самастойна. І не важна, з’яўляецца пакупнік фізічнай асобай або арганізацыяй. Таксама будзеце плаціць падатак пры продажы фізічнай асобе транспартнага сродку вагой больш за 3,5 т або з колькасцю пасажырскіх сядзенняў больш за 8. Калі вы рэалізавалі такую маёмасць арганізацыі, яна ўтрымае з вас падатак і выплаціць яго ў бюджэт.

Дэкларацыю трэба падаваць, калі ў 2018 годзе здавалі ў арэнду на тэрыторыі Беларусі нерухомасць і атрымалі ад гэтага даход больш за 6116 бел. руб. Калі гадавы даход ад арэнды менш чым 6116 бел. руб., вы павінны плаціць падатак у фіксаванай суме. Дэкларацыю ў такім выпадку падаваць не трэба.

Вы абавязаны падаць дэкларацыю, калі атрымалі даходы за мяжой ці з-за мяжы. Напрыклад, за выкананне работы ў сетцы Інтэрнэт вам з Расіі на картку паступілі грошы. Калі з такога даходу ў замежнай дзяржаве ўжо быў утрыманы падатак, сума гэтага падатку можа быць залічана на тэрыторыі нашай краіны. Але ў падатковы орган неабходна падаць адпаведныя дакументы, пацверджаныя падатковым органам замежнай дзяржавы.

Важна ведаць, што ў некаторых сітуацыях вы маеце права на памяншэнне сумы, з якой будзе вылічвацца падатак. Для гэтага разам з дэкларацыяй падаюцца дакументы, якія пацвярджаюць ваша права на гэта.

Дэкларацыя падаецца ў адпаведную падатковую інспекцыю па месцы жыхарства не пазней за 31 сакавіка, у 2019 г. апошні дзень прадастаўлення прыпадае на 1 красавіка 2019 г. Да 30 красавіка 2019 г. вы атрымаеце паведамленне аб плаце падаходнага падатку. У большасці выпадкаў сума падатку складзе 13% вашага даходу. Падатак плаціцца на падставе паведамлення не пазней за 1 чэрвеня 2019 г. Непрадастаўленне дэкларацыі, як і няплата падатку, караюцца штрафнымі санкцыямі.

Маецца магчымасць прадастаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб праз асабісты кабінет фізічнай асобы на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.nalog.gov.by без лічбавага подпісу. Для атрымання доступу да асабістага кабінету неабходна з пашпартам наведаць любую падатковую інспекцыю і атрымаць ідэнтыфікацыйны код і пароль. Пры прадастаўленні падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб праз асабісты кабінет фізічнай асобы на афіцыйным сайце міністэрства www.nalog.gov.by неабходна выбраць наступны шлях: асабісты кабінет фізічнай асобы/аўтарызацыя без ЭЦП/прадаставіць дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асоб.

Прыём падатковых дэкларацый (разлікаў) ажыццяўляецца ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінеты 226, 303, тэлефоны: 57854, 58396. Час працы: у працоўныя дні – з 8.00 да 19.00, а таксама 23 і 30 марта 2019 года – з 9.00 да 13.00.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars